https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза падпісаны


Прэзідэнты Расіі, Казахстана і Беларусі на сённяшнім пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане падпісалі дагавор аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Прадугледжана, што ЕАЭС пачне функцыянаваць 1 студзеня 2015 года.

У дагаворы адлюстраваныя базавыя аспекты, уласцівыя міжнародным арганізацыям, зафіксаваныя прынцыпы суверэннай роўнасці дзяржаў, тэрытарыяльнай цэласнасці.

У дакуменце закладзены механізм кансенсусу пры прыняцці рашэнняў на ўсіх узроўнях. Прадугледжаны прынцып роўнага прадстаўніцтва бакоў у межах кадравай палітыкі ў органах саюза.

"Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе скіраваны на вырашэнне задач па павышэнні дабрабыту і якасці жыцця грамадзян Казахстана, Расіі і Беларусі і прадугледжвае свабоду руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы, правядзенне скаардынаванай эканамічнай палітыкі. Перспектыўны інтэграцыйны эфект у выглядзе прыросту сукупнага ВУП да 2030 года  ацэньваецца ў памеры прыблізна 900 млрд. долараў", — паведамляе БелТА.

Напярэдадні саміту ў Астане прэс-служба Крамля паведаміла, што тэкст дагавора аб стварэнні ЕАЭС уключае 28 раздзелаў, 118 артыкулаў, а таксама 32 дадаткі — усяго прыкладна 700 старонак.

У аснову дакумента пакладзена дагаворна-прававая база Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, дзейныя нормы якіх былі аптымізаваныя і прыведзеныя ў адпаведнасць з правіламі Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Дагавор аб ЕАЭС складаецца з дзвюх частак. У першай — інстытуцыянальнай — выкладзены стратэгічныя мэты і задачы еўразійскай інтэграцыі, вызначаецца прававы статус саюза як поўнафарматнай міжнароднай арганізацыі. Сфармуляваныя асноўныя прынцыпы яго дзейнасці — супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове для збліжэння эканомік "тройкі", іх гарманічнага развіцця і ўмацавання канкурэнтаздольнасці.

Устаноўлена сістэма органаў саюза: Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет (узровень кіраўнікоў дзяржаў), Еўразійскі міжурадавы савет (узровень кіраўнікоў урадаў), Еўразійская эканамічная камісія і Суд ЕАЭС. Агаворваецца кампетэнцыя, парадак фарміравання і працы кожнага з органаў.

Другая частка — функцыянальная. Тут рэгламентуюцца механізмы эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама зафіксаваныя канкрэтныя абавязацельствы па галіновых кірунках інтэграцыі. Сярод іх — адзіная палітыка ў сферы тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, транспарту і прамысловасці, каардынацыя сельскагаспадарчай палітыкі (у тым ліку ўніфікацыя патрабаванняў, звязаных з развіццём экспарту прадуктаў аграпраму).

Зафіксаваныя асноўныя прынцыпы і правілы канкурэнтнай і антыманапольнай палітыкі. Вызначаюцца крокі па стварэнні агульнага фінансавага рынку і біржавой прасторы, забеспячэнні гарантаванай і эфектыўнай абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг.

Асобным блокам замацаваныя палажэнні аб паэтапнай інтэграцыі энергетычных рынкаў і каардынацыі дзейнасці ў сферы электраэнергетыкі, газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Як зазначыла прэс-служба Крамля, "падчас працы над дагаворам былі кардынальна скарочаны выключэнні і бар`еры, якія перашкаджаюць свабоднаму перамяшчэнню тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы".

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 29 траўня 2014
 
Дата публикации:29.05.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1306
 
Ключевые слова:
Интеграция ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме