https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЛДП і Беларускі славянскі камітэт падтрымліваюць падпісанне дагавора аб стварэнні ЕАЭС


Ліберальна-дэмакратычная партыя і Беларускі славянскі камітэт падтрымліваюць падпісанне 29 траўня прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.
"Дагавор ЕАЭС павінен быць скіраваны найперш на вырашэнне задач па павышэнні дабрабыту і якасці жыцця, гаворыцца ў заяве ЛДП. Падпісанне дагавора — толькі пачатак шляху ў працэсах еўразійскай інтэграцыі".

У той жа час у ЛДП лічаць, што "чыноўнікам, адказным за працу ў межах ЕАЭС, неабходна больш паслядоўна і рашуча адстойваць інтарэсы Беларусі, і перадусім нашага нацыянальнага бізнесу". "Неабходна прыцягваць да працы па выкананні дагавора прадстаўнікоў беларускага бізнесу. Гэта агульнасусветная практыка. Такая праца ў тым ліку праводзіцца ў Расійскай Федэрацыі. Таксама ЛДП турбуе магчымы паток мігрантаў з Сярэдняй Азіі, улічваючы крымінагенную сітуацыю ў некаторых з іх, трэба разумець, што гэта можа прывесці да пэўных праблем", — адзначаюць у партыі.

Падпісанне дагавора аб стварэнне ЕАЭС з`яўляецца вялікай гістарычнай падзеяй, якая прынясе толькі карысць народам трох дзяржаў, лічаць у Беларускім славянскім камітэце. "Нягледзячы на тое што БСК выступае за адзінства славянскіх народаў, мы лічым, што дружба, мір і супрацоўніцтва ўсіх народаў — гэта правільны шлях развіцця чалавецтва. Дагавор адпавядае ідэалагічнай платформе БСК", — гаворыцца ў яго заяве.

У БСК спадзяюцца, што эканамічная інтэграцыя дзяржаў павысіць узровень жыцця насельніцтва. "Мы хочам, каб ствараліся новыя працоўныя месцы, расла канкурэнтаздольнасць нашых тавараў і вытворчасцяў, нашы эканомікі дапаўнялі адна адну, насельніцтва ў пошуках лепшага жыцця не з`язджала за мяжу, а заставалася на сваіх гістарычных тэрыторыях і развівала іх. "Еўразійскі эканамічны саюз — гэта паказчык для англа-саксонскіх краін, што, нягледзячы ні на што, на постсавецкай прасторы краіны могуць і будуць дамаўляцца, узаемадзейнічаць у імя інтарэсаў сваіх народаў!" — падкрэсліваецца ў заяве.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 30 траўня 2014
 
Дата публикации:30.05.2014
Тематика:ЕАЭС, Экономика
Просмотров:1176
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме