https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка патрабуе комплекснага падыходу да развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці ў паўднёва-ўсходніх раёнах Магілёўскай вобласці, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС


На гэтым Прэзідэнт Беларусі 25 красавіка акцэнтаваў увагу ў Клімавічах на нарадзе па выкананні даручэння па сацыяльна-эканамічным развіцці ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што традыцыйна напярэдадні трагічнай даты - аварыі на Чарнобыльскай АЭС - наведвае рэгіёны, якія падпалі пад радыяцыйнае забруджванне. "Ваш рэгіён быў выбраны для правядзення нарады і наведвання Прэзідэнтам некалькі нечакана. Але я думаю, да гэтага кадрам трэба прывыкаць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама растлумачыў, што такі выбар зроблены яшчэ і таму, што ў 2012 годзе было дадзена даручэнне Магілёўскаму аблвыканкаму распрацаваць комплексную праграму развіцця ўсходніх раёнаў вобласці. "Скажам так, паўднёва-ўсходніх раёнаў вобласці. Нават на карце быў адзначаны комплекс раёнаў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Не ведаю, чаму Быхаўскі раён сюды трапіў, лічу, трэба падумаць і аднесці яго да Магілёва - гэта вялікі раён. Праблем там вельмі шмат, і думаю, што з дапамогай Магілёва нам давядзецца разбірацца з Быхавам. Аб гэтым трэба падумаць. Тады размова ішла аб сямі раёнах гэтага рэгіёна". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, бываючы тут, часта пралятаючы над гэтай часткай Магілёўшчыны, ён прыйшоў да высновы, што гэтаму рэгіёну мы ўдзяляем недастаткова ўвагі. "Я папрасіў аблвыканкам, памочнікаў і ўрад падумаць аб тым, што трэба зрабіць, каб жыццё тут нічым не адрознівалася ад таго, што ў Горках, Шклове, на поўначы Магілёўскай вобласці", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён прадоўжыў: "Мы доўга нічога не рабілі, усё цярпелі і чакалі, што нам хтосьці дапаможа, штосьці з неба можа ўпасці. Праз пэўны час мы паставілі пытанне аб рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый, стварэнні ўмоў па бяспечным пражыванні людзей і абавязкова - актыўнага інтэнсіўнага развіцця гэтых тэрыторый у сацыяльна-эканамічным плане". Прэзідэнт заўважыў, што змянілася і стаўленне людзей. "Яны ўжо не хочуць куды-небудзь уязджаць. Тут жывуць, будуюць жыллё, нараджаюць, гадуюць дзяцей, але самае галоўнае - хочуць выразнай перспектывы і канкрэтыкі. Не так, як гэта было 10-20 гадоў таму: будзем тут жыць ці не будзем. Людзі ведаюць, што будуць жыць, але патрэбна больш канкрэтная перспектыва - як будуць жыць, дзе будуць працаваць. У людзей патрэбнасць да канкрэтыкі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Менавіта таму патрэбны комплексны падыход да развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці. І ў першую чаргу да нарошчвання патэнцыялу, каб забяспечыць чалавеку работу і дастойную аплату працы".

Прэзідэнт нагадаў, што ў аблвыканкаме з такім падыходам былі згодны, ківалі галовамі, маўляў, распрацуем дзейсныя праграмы і будзем выконваць. "Аднак, здаецца, за словамі эфектыўных крокаў не было зроблена, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Рэгіён як быў у адстаючых, так і прадаўжае да гэтага часу быць у хвасце. Хоць фінансавых сродкаў і іншых рэсурсаў за гэтыя гады было патрачана нямала - і на мадэрнізацыю прадпрыемстваў, і на дэзактывацыю зямель, і на іншыя мерапрыемствы. Мы пайшлі на тое, што, пачынаючы з 2010 года, грошы на фінансаванне чарнобыльскіх праграм перадаваліся з рэспубліканскага бюджэту ў вобласці. На месцах, маўляў, лепш відаць, як больш эфектыўна іх выкарыстоўваць. Прынамсі, вы на гэтым настойвалі, і я пагадзіўся".Так, толькі ў 2013 годзе ў рамках Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года ў гэты рэгіён у выглядзе субвенцый з рэспубліканскага бюджэту было накіравана амаль Br400 млрд, але, як адзначыў Прэзідэнт, праблемы не здымаюцца з парадку дня.

25 красавіка 2014, Клімавічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:938
 
Ключевые слова:
Чарнобыль Магілёўшчына Радиация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме