Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі Казахстана, бакі абмеркавалі раздзелы праекта Пагаднення па гандлі таварамі, мытным адміністраванні, правілах паходжання і абароне інтэлектуальнай уласнасці, а таксама дзяржадных закупках. Завершана праца па тэксце раздзелаў па санітарных і фітасанітарных мерах, электронным гандлі.
"Заключэнне Пагаднення будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню гандлёвых сувязяў паміж краінамі Мытнага саюза і В`етнамам, створыць спрыяльныя ўмовы для прасоўвання тавараў на рынак В`етнама і прыцягненню інвестыцый у краіны Мытнага саюза", — зазначаецца ў паведамленні.
Аб намеры далучэння да Мытнага саюза В`етнам заявіў некалькі гадоў таму. У прыватнасці, летам 2012 года прэзідэнт Чыонг Тан Шанг на прэс-канферэнцыі ў Нар`ян-Мары (Расія) заявіў: "Мы разлічваем, што пры наяўнасці высокай палітычнай волі кіраўніцтва нашых краін, а таксама беларускіх і казахстанскіх таварышаў, партнёраў, мы можам ужо хутка пачаць гэты працэс і прывесці яго да завяршэння ў выглядзе пагаднення аб далучэнні В`етнама да Мытнага саюза". Ён выказаў упэўненасць у тым, што пагадненне аб далучэнні В`етнама да Мытнага саюза дасць большы стымул для актывізацыі ўзаемаадносінаў і павелічэння аб`ёму паставак тавараў.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2014