https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Санкцыі — гэта поўная бязглуздзіца, Захад ні на што не здольны


"Поўным трызненнем і лухтой" назваў санкцыі Захада Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Калужскай вобласці РФ Анатолем Артамонавым 4 красавіка ў Мінску.
"Санкцыі і іншае — усё гэта поўная бязглуздзіца і лухта, гэта балбатня. Захад сёння ні на што не здольны. Мы павінны зыходзіць з гэтага", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Беларусь ведае, што такое санкцыі, бо ўжо два дзесяцігоддзі жыве пад імі, адзначыў Лукашэнка. "Па-другое, яшчэ не нарадзіўся той вырадак на зямлі, які б не разумеў, што такое Расія, і што такое санкцыі, і чым яны павернуцца. А па-трэцяе, самае галоўнае: і дзякуй богу, будзем займацца ўнутранымі праблемамі і вырашаць свае пытанні. Яны нам дапамогуць умацавацца ўнутрана, каб потым мы былі проста непахіснымі. Вось да чаго прыводзяць санкцыі", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, санкцыі збіраюць "вакол праблем, якія ёсць унутры той ці іншай краіны, усю нацыю, увесь народ". "Не мне вам расказваць пра характар рускага чалавека: чым больш на яго ціснеш, тым большы будзе эфект для гэтага чалавека. Таму давайце будзем працаваць так, каб нас потым не папракалі ў тым, што мы не скарысталі гэты спрыяльны момант", — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, ЗША і ЕС увялі супраць Расіі санкцыі ў сувязі з анексіяй Крыма. Пад санкцыі трапілі некалькі дзясяткаў расіян. Акрамя таго, санкцыі ЗША дзейнічаюць адносна банка "Расія", доларавыя рахункі якога замарожаны. Прэзідэнт ЗША Барак Абама таксама падпісаў указ, які дае пры неабходнасці магчымасць увесці санкцыі супраць ключавых сектараў расійскай эканомікі: фінансавага, нафтагазавага, горназдабыўнога і ваенна-прамысловага.

Санкцыі адносна Беларусі Еўрасаюз і ЗША абнавілі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў сувязі з жорсткім разгонам дэманстрацыі апазіцыі. У "чорным" спісе ЕС — больш чым 200 прадстаўнікоў Беларусі.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2014
 
Дата публикации:04.04.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1348
 
Ключевые слова:
Санкции Россия США Евросоюз Союзное государство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме