https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Складскія запасы на прадпрыемствах Беларусі працягваюць расці


У лютым складскія запасы прамысловых прадпрыемстваў Беларусі працягвалі павялічвацца.
На 1 сакавіка ўзровень складскіх запасаў перавысіў 80% ад сярэднямесячнага аб`ёму вытворчасці.

На 1 сакавіка аб`ём складскіх запасаў прадпрыемстваў складаў 32,58 трлн. рублёў і дасягнуў 80,8% ад сярэднямесячнага аб`ёму прамвытворчасці (на 1 лютага — 78,2%). За студзень—люты аб`ём складскіх запасаў на прадпрыемствах краіны вырас у грашовым выражэнні на 4,6 трлн. рублёў (амаль на 480 млн. долараў у эквіваленце па сярэднямесячным курсе за ўказаны перыяд).

Рост складскіх запасаў у студзені—лютым абумоўлены шмат у чым іх павелічэннем у арганізацыях, падведамасных Мінпраму. Складскія запасы гэтых прадпрыемстваў выраслі з пачатку года больш як на 2,3 трлн. рублёў.

Варта адзначыць, што ў лютым рост складскіх запасаў адбыўся на прадпрыемствах ва ўсіх рэгіёнах краіны, за выключэннем Мінскай вобласці. Так, у Мінску складскія запасы на 1 сакавіка дасягнулі 120% да месячнага аб`ёму прамвытворчасці (на 1 лютага — 117,3%, на 1 студзеня — 98,5%), у Магілёўскай — 98% (94,7 і 76%), у Брэсцкай — 81,5% (79,4 і 76,6%), у Гродзенскай — 78,7% (77,6 і 68,4%), у Гомельскай — 43,6% (39,2 і 37,3%), у Віцебскай — 36,7% (35,1 і 32,4%).

Нагадаем, што згодна з лютаўскім апытаннем прамысловых прадпрыемстваў, праведзеным Навукова-даследчым эканамічным інстытутам Мінэканомікі, многія арганізацыі лічылі ўзровень складскіх запасаў залішнім.

Так, у лютым 2014 года ўзровень запасаў гатовай прадукцыі 43% апытаных кіраўнікоў прадпрыемстваў ацанілі як "залішні", што на 8 пунктаў вышэй за студзеньскую адзнаку, 47% палічылі "нармальным" і толькі 7% адказалі "ніжэй за норму".

Варта адзначыць, што ў лютым 40% кіраўнікоў прадпрыемстваў канстатавалі, што попыт на іх прадукцыю ў пачатку гэтага года знізіўся. Толькі 13% адзначылі павелічэнне попыту. На прадпрыемствах лічаць, што на дынаміку агульнага аб`ёму попыту ў большай ступені паўплывала змяненне ўнутранага попыту. Доля адказаў аб павелічэнні попыту на ўнутраным рынку склала ўсяго 12%, аб зніжэнні — 44%.

Як паведамлялася раней, з чацвёртага квартала 2013 года Нацыянальны банк узмацніў жорсткасць грашова-крэдытнай палітыкі, што выказалася ў абмежаванні аб`ёмаў крэдытавання. Камерцыйным банкам было рэкамендавана абмежаваць прырост крэдытавання эканомікі 1% у месяц, а ў першым квартале 2014 года Нацбанк абвясціў пра зніжэнне рэкамендаванага параметра да 0,7% у месяц. Паводле меркавання экспертаў, абмежаванне аб`ёмаў крэдытавання магло стаць прычынай змяншэння ўнутранага попыту на прамысловую прадукцыю ў пачатку гэтага года.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2014
 
Дата публикации:17.03.2014
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1366
 
Ключевые слова:
Складские запасы Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме