"Наша атачэнне — рынкі, у якіх мы зацікаўленыя і куды арыентаваны беларускі экспарт, — там ідзе дэвальвацыя нацыянальных валют. Няхай плаўная, але яна ідзе. Украіна, Казахстан і Расія зрабілі крокі па змяншэнні кошту сваіх валют. Мы, усе эканамісты, разумеем, што працягу жорсткага падтрымання курсу не можа быць", — сказаў Бабарыка.
"А як толькі пачынаецца рух Нацбанка па плаўным зніжэнні курсу рубля, адбываецца павелічэнне попыту насельніцтва на валюту і рост крэдытных ставак. Думаю, гэтыя ўзаемавыключальныя тэндэнцыі будуць прыводзіць да сур`ёзнага сітуацыйнага рэагавання як урада, Нацбанка, гэтак, уласна, і банкаў", — мяркуе кіраўнік "Белгазпрамбанка".
Такім чынам, паводле слоў Бабарыкі, нестабільнасць сітуацыі ў эканоміцы Беларусі і суседніх краін, як і ў сусветнай эканоміцы, будзе прымушаць беларускія ўлады звяртацца да мер кароткатэрміновага рэагавання.
Гэтыя меры павінны мець пад сабой вельмі сур`ёзныя інструменты кіравання рызыкамі. "Мы бачым рызыку працягу жорсткіх, але сацыяльна арыентаваных паводзін, — растлумачыў Бабарыка. — Пры росце нестабільнасці спроба захаваць выключную сацыяльную арыентаванасць — павелічэнне бюджэтных страт на падтрымку сацыяльна неабароненых сектараў эканомікі — можа прывесці да сур`ёзных адмоўных наступстваў".
Ён прызнаў, што ўсё ж назіраецца рух, спробы ўлад упарадкаваць сацыяльную скіраванасць дзяржавы, павысіць эфектыўнасць праектаў, што рэалізуюцца ў дзяржсектары.
"Мы павінны падтрымліваць канкурэнтаздольныя галіны, падтрымліваць слабых — шлях бесперспектыўны, — заявіў фінансіст, маючы на ўвазе палітыку "Белгазпрамбанка". — У прынцыпе таго ж хацелася б чакаць ад дзяржавы: неабходна вычленіць тыя галіны, якія ў Беларусі з`яўляюцца найбольш канкурэнтаздольнымі ў міжнародным раздзяленні працы і фінансаваць іх".
БелаПАН, 26 сакавіка 2014