https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі акажа дзяржпадтрымку 14 прадпрыемствам дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці


Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 157 ад 26 лютага, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле дакумента, Міністэрства фінансаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пакрые працэнты за карыстанне раней выдадзенымі на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў крэдытамі і папаўненне абаротных сродкаў. Таксама будуць пакрытыя часткі расходаў па выплаце камісій па адкрыцці дакументарных акрэдытываў і камісій па прыцягненні крэдытаў замежных банкаў і знешніх дзяржаўных пазык, частцы расходаў на пагашэнне крэдытаў, выдадзеных для пакрыцця страхавых камісій.

Умовай пакрыцця працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі з`яўляецца выкананне арганізацыямі паказчыкаў па выручцы ад рэалізацыі і дададзенага кошту ў разліку на аднаго сярэдняспісачнага работніка, даведзеных канцэрнам "Беллеспаперпрам".

Канцэрн павінен да 1 красавіка 2015 года ўнесці праекты нарматыўных актаў па павелічэнні дзяржаўнай долі у статутных фондах прадпрыемстваў, якім аказваецца дзяржпадтрымка, на суму дапамогі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 3 сакавіка 2014
 
Дата публикации:03.03.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:871
 
Ключевые слова:
Деревообработка Беллесбумпром Инвестиции Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме