Пагадненне нацэлена на аб`яднанне намаганняў МПА і Эканамічнага суда СНД па стварэнні адзінага прававога поля, умоў для бізнесу, інвестыцый. "Гэта супрацоўніцтва будзе карысным", - сказала Валянціна Мацвіенка.
Яна выказала надзею, што маючыя адбыцца 29 лістапада пленарнае пасяджэнне МПА СНД і міжнародная канферэнцыя "Ядзерная бяспека ў сучасным свеце. Роля парламентарыяў у працэсе ядзернага раззбраення і нераспаўсюджання" пройдуць плённа. Гаворачы аб парадку дня МПА СНД, Валянціна Мацвіенка адзначыла, што прапануецца падвесці вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Азербайджане і Таджыкістане, разгледзець іншыя пытанні міжпарламенцкага супрацоўніцтва.
Валянціна Мацвіенка нагадала, што гэтай восенню адбыўся шэраг важных для Садружнасці падзей, у іх ліку пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў у Мінску і Савета кіраўнікоў урадаў у Санкт-Пецярбургу. На СКД старшынёй Савета МПА СНД была прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці асамблеі па рэалізацыі рашэнняў вышэйшых статутных органаў Садружнасці. "Выступленне было пазітыўна сустрэта ўдзельнікамі пасяджэння, практыка інфармавання кіраўнікоў нашых краін аб рабоце асамблеі будзе прадоўжана", - сказала яна.
Сёння Валянціна Мацвіенка была перавыбрана старшынёй Савета МПА СНД. Яна падкрэсліла важнасць міжпарламенцкага дыялогу і заявіла, што зробіць усё магчымае, каб работа МПА СНД была цікавай, дынамічнай і карыснай для краін Содружнасці.
28 лістапада 2013, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА