https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь канстатуе ўзаемасувязь паміж сусветным эканамічным крызісам і недасканаласцю сістэмы міжнародных фінансавых інстытутаў


Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Міхаіл Хвастоў выступіў 3 ліпеня на пасяджэнні высокага ўзроўню асноўнай сесіі Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН (ЭКАСАС).
Як паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, асноўная сесія ЭКАСАС праходзіць у Жэневе 1—26 ліпеня.

У сваім выступленні Хвастоў адзначыў, што ЭКАСАС павінен стаць лідарам у каардынацыі міжнародных намаганняў па ажыццяўленні рашэнняў канферэнцыі ААН па ўстойлівым развіцці "Рыа+20". Ён падкрэсліў узаемасувязь паміж сусветным эканамічным крызісам і недасканаласцю сучаснай сістэмы міжнародных фінансавых інстытутаў, а таксама выказаў прапановы па яе рэфармаванні.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама выказаў заклапочанасць існаваннем аднабаковых мер прымусу ў сістэме міжнародных гандлёва-эканамічных адносін і палітызацыяй працэсу далучэння да СГА.

Беларускі бок вітаў даклад генеральнага сакратара ААН да штогадовага міністэрскага агляду "Навука, тэхналогіі і інавацыі, а таксама патэнцыял культуры ў кантэксце паскарэння пераходу да ўстойлівага развіцця і дасягнення Мэт развіцця тысячагоддзя", падкрэсліўшы ўжытковы характар яго высноў і рэкамендацый.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2013
 
Дата публикации:04.07.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1295
 
Ключевые слова:
Мировой финасовый кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме