https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗША: урад аднаўляе сваю працу


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, які дазваляе пазьбегнуць дэфолту і аднавіць працу ўраду.
Белы дом заявіў, што Абама падпісаў закон неўзабаве пасьля таго, як дакумэнт быў зацьверджаны Палатай прадстаўнікоў і Сэнатам.

Бюджэтная ўправа Белага дому паведаміла, што фэдэральныя служачыя могуць вярнуцца на працу ўжо ў чацьвер.

Новае заканадаўства прадугледжвае часовае рашэньне. 986 мільярдаў даляраў будзе выдаткавана на бюджэтнае фінансаваньне. Гэта дазволіць дзяржаўным установам працаваць да 15 студзеня, а ураду — браць пазыкі да 7 лютага 2014 году.

Амэрыканскія заканадаўцы мусяць да 13 сьнежня выпрацаваць дэталі пагадненьня ў адмысловым узгадняльным камітэце, скліканьне якога рэспубліканцы блякавалі ўжо амаль 20 разоў

Крысьцін Лагард, дырэктарка Міжнароднага валютнага фонду, якая раней папярэджвала пра страты для ўсясьветнай эканомікі ад бюджэтнага крызісу ў ЗША, вітала рашэньне Палаты прастаўнікоў і Сэнату.

Прэзыдэнт Усясьветнага банку Джым Ён Кім заявіў, што глябальнай эканоміцы атрымалася пазьбегнуць «патэнцыйнай катастрофы» .

Раней палітыкі, банкіры і эканамісты папярэджвалі пра сур’ёзныя наступствы для ўсясьветнай эканомікі ў выпадку, калі Кангрэс і Белы дом не дасягнуць кампрамісу.

Прэзыдэнт Барак Абама пасьлядоўна аспрэчваў спробы рэспубліканцаў дамагчыся яго саступак у абмен на пагадненьне па дзярждоўгу, назваўшы іх тактыку шантажом і вымагальніцтвам.

Рэспубліканцы ў першую чаргу дамагаліся ўнясеньня істотных паправак у прыняты ў 2010 годзе закон пра рэформы у страхавой сыстэме аховы здароўя, які Абама лічыць адным са сваіх галоўных дасягненьняў на прэзыдэнцкай пасадзе.

Радыё Свабода, Менск
17 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:17.10.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1314
 
Ключевые слова:
Мировой финансовый кризис Дефолт США Доллар Госдолг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме