https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Украіна заявіла аб жаданні прыняць старшынства СНД у 2014 годзе


Аб гэтым 11 чэрвеня заявіў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Старшыня Выканкама СНД адзначыў, што ў МЗС Украіны ўжо думаюць, як рэалізаваць план старшынства. "Мне здаецца, што старшынства Украіны ў 2014 годзе - гэта рэальнасць", - сказаў Сяргей Лебедзеў. Ён выказаў упэўненасць, што большасць краін СНД падтрымаюць украінскую ініцыятыву.

"Тое, што Украіна ўжо цяпер праяўляе інтарэс да свайго старшынства ў наступным годзе, сведчыць аб сур`ёзнасці намераў, аб жаданні правесці старшынства паспяхова. Выканаўчы камітэт СНД, вядома ж, акажа падтрымку ўсім ведамствам Украіны ў арганізацыі падрыхтоўкі да старшынства", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Старшыня выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД прыме сёння ўдзел у пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці. Пастаянныя прадстаўнікі краін СНД абмяркуюць прапановы ў парадку дня чарговых пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў СНД і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Плануецца, што пасяджэнні СМЗС і СКД пройдуць у канцы кастрычніка ў Мінску. Прапануецца разгледзець дакументы па супрацоўніцтву ў сферы барацьбы з тэрарызмам, злачыннасцю, незаконным абаротам наркотыкаў, гандлем людзьмі, кіберзлачыннасцю, карупцыяй, пытанні, якія датычацца ўзаемадзеяння краін СНД у галіне культуры, турызму, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Акрамя таго, на саміце ў Мінску будзе названа дзяржава, да якой пяройдзе статус старшыні ў Садружнасці ў 2014 годзе.

Члены Савета пастаянных прадстаўнікоў маюць намер таксама заслухаць справаздачу аб дзейнасці Савета па супрацоўніцтву ў галіне аховы здароўя.

Акрамя таго, пастаянныя прадстаўнікі падвядуць вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое прайшло 31 мая ў Мінску, і намецяць задачы па рэалізацыі прынятых на ім дакументаў. У пасяджэнні СКУ ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх краін Садружнасці. Кіраўнікі ўрадаў прынялі 32 дакументы, сярод якіх пратакол аб прымяненні Дагавора аб зоне свабоднага гандлю паміж яго бакамі і Узбекістанам, пералік пілотных міждзяржаўных інавацыйных праектаў міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва на перыяд да 2020 года, пагадненне аб каардынацыі міждзяржаўных адносін у галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах.

11 чэрвеня 2013, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.06.2013
Тематика:Новости, Экономика
Просмотров:1524
 
Ключевые слова:
Украина Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме