https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міністр эканомікі: Рост узроўню зарплаты павінен быць эканамічна абгрунтаваны


Падыход да павышэння заработнай платы да прагнознага ўзроўню павінен быць непасрэдна звязаны з прадукцыйнасцю працы, заявіў міністр эканомікі Мікалай Снапкоў 14 чэрвеня на пасяджэнні Савета міністраў.
"Прагназуючы і будуючы сістэму эканамічных мер на 2013 год, мы звязалі рост прадукцыйнасці працы з ростам працоўных даходаў", — цытуе міністра дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Аднак, адзначыў Снапкоў, цяпер назіраецца значны разрыў паміж гэтымі паказчыкамі на карысць заработнай платы.

"Рэкорднае значэнне заработнай платы ў 565 долараў з`яўляецца гістарычным максімумам, — падкрэсліў кіраўнік Мінэканомікі. — На канец 2013 года, згодна з прагнозам, мы павінны выйсці на 600 долараў, таму ў астатні перыяд падыход да павышэння заработнай платы да прагнознага ўзроўню павінен быць непасрэдна звязаны з прадукцыйнасцю працы".

Як адзначыў Снапкоў, узровень даходаў з`яўляецца тым мэтавым паказчыкам, які асабліва важны ў святле фарміравання адзінага рынку працоўнай сілы трох краін Адзінай эканамічнай прасторы і звязаных з гэтым рызык міграцыі. Гэты паказчык павінен быць падмацаваны адпаведнымі мерамі эканамічнага характару.

У гэтых мэтах Мінэканомікі прапаноўвае галіновым органам дзяржкіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму аптымізаваць размеркаванне працоўных рэсурсаў па кожнай арганізацыі, асабліва ў частцы дапаможных службаў.

Акрамя таго, лічаць у міністэрстве, няпрофільныя віды дзейнасці арганізацый і падраздзяленняў, эканамічная эфектыўнасць якіх нізкая, трэба перадаць на знешняе спецыялізаванае абслугоўванне.

"Неабходна нарэшце стварыць сістэмы кіравання рэсурсамі на найбуйнейшых прадпрыемствах, канчаткова вызваліцца ад аб`ектаў, не звязаных з вытворчасцю", — заявіў Снапкоў.

БелаПАН

Мінск, 14 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:14.06.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1529
 
Ключевые слова:
Зарплата в Беларуси Рентабельность производства Миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме