https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рост ВУП Беларусі ў 2014 годзе запланаваны на ўзроўні 9,6%


Гэты мэтавы параметр указаны ў канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год, падрыхтаванай эканамічнымі ўладамі.
Згодна з дакументам, у аснову канцэпцыі прагнозу на 2014 год закладзены рост эканомікі, які адпавядае тэмпам пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Аўтары канцэпцыі канстатуюць два магчымыя сцэнарыі дасягнення высокіх тэмпаў эканамічнага росту ў наступным годзе: першы — за кошт унутранага попыту, другі — за кошт знешняга.

"Рэалізацыя другога сцэнарыя магчымая ў выпадку павелічэння экспарту ў 2014 годзе на 11,6%. Рэалізацыя першага запатрабуе стымулявання ўнутранага попыту, што можа прывесці да павелічэння дэфіцыту гандлёвага балансу", — адзначыў эксперт, знаёмы з тэкстам канцэпцыі прагнозу на наступны год.

Нагадаем, паводле пастановы ўрада № 348 прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2014 год павінен быць пададзены ў Саўмін да 9 ліпеня.

Варта адзначыць, што незалежныя эксперты прагназуюць адносна невысокія тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі. У прыватнасці, згодна з прагнозам даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджменту, прэзентацыя якога адбылася 13 чэрвеня, рост ВУП у Беларусі складзе ў 2013 годзе 3,8%, у 2014 годзе — 2,5%.

Эксперты цэнтра лічаць, што магчымасці для павелічэння беларускага экспарту вельмі абмежаваныя, таму не відаць "пунктаў росту, за кошт якіх эканоміка магла б расці хутчэй за названыя тэмпы".

За пяць месяцаў гэтага года ВУП вырас на 1,1% пры гадавым плане 8,5%.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:17.06.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1147
 
Ключевые слова:
Экспорт Товары из Беларуси Торговый баланс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме