https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Магчымая змена ўласніка ААТ "Уралкалій" можа нармалізаваць сітуацыю на калійным рынку


Такую думку выказаў 10 верасня ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1" фінансавы аналітык Аляксандр Муха.
Ён пракаменціраваў магчымае развіццё сітуацыі, калі цяперашні ўладальнік акцый "Уралкалія" Сулейман Керымаў прадасць іх іншаму акцыянеру. Удзельнікі рынку інвестараў лічаць, што адыход Керымава можа нармалізаваць сітуацыю на рынку. "Гэта таксама дасць магчымасць аднавіць цэны на калійныя ўгнаенні, паколькі відавочна, што новы акцыянер у першую чаргу будзе зацікаўлены ў развіцці калійнага бізнесу, а не ў спекуляцыйных аперацыях, як Керымаў", - сказаў Аляксандр Муха.

Прадстаўнік адной з расійскіх кампаній Станіслаў Бялкоўскі лічыць, што змена ўласніка можа станоўча адбіцца на аднаўленні кантактаў ААТ "Уралкалій" з ААТ "Беларуськалій". "Гэта будзе першым крокам у гэтым напрамку, - сказаў ён. - Пакуль што мы не ведаем, хто будзе новым уладальнікам і наколькі ён зможа наладзіць кантакты з беларускім кіраўніцтвам і "Беларуськаліем", але, прынамсі, першы крок будзе зроблены і атмасфера пацяплее, гэта безумоўна".

Беларускі фінансавы аналітык Вадзім Іосуб пракаменціраваў рост акцый "Уралкалія" пасля чутак аб тым, што Сулейман Керымаў прадасць сваю долю ў гэтай кампаніі. "Відавочна, што старое кіраўніцтва кампаніі, яе менеджмент і асноўныя акцыянеры завялі "Уралкалій" у тупік", - лічыць ён. І цяпер, калі пайшлі чуткі аб продажы гэтай долі, біржы адгукнуліся ростам каціровак акцый гэтай кампаніі. Гэта адбылося ўпершыню пасля таго, як 30 ліпеня "Уралкалій" аб`явіў аб скасаванні свайго партнёрства з "Беларуськаліем".

11 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.09.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1451
 
Ключевые слова:
БКК Уралкалий Криминал Беларусь-Россия Беларуськалий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме