Генеральны дырэктар "Беларуськалія" падкрэсліў, што Беларусь мае неабходныя механізмы для таго, каб гандляваць каліем. "Для нас гандаль калійнымі ўгнаеннямі - гэта не навіна, у нас ёсць прафесіяналы. Я ўпэўнены, што ў бліжэйшы час мы зможам забяспечыць сябе тымі аб`ёмамі, якія неабходны, і, акрамя таго, стварыць Беларускую калійную кампанію, ужо чыста беларускую, з нашым капіталам, для таго, каб яна была лідарам сярод трэйдараў на рынку", - падкрэсліў Валерый Кірыенка.
"Мы сустракаемся з пакупнікамі, знаходзім агульныя меркаванні, як нам выходзіць з сітуацыі, каб не абрушыць рынак да тых цэн, якія былі агучаны "Уралкаліем". Пакупнікі ведаюць нашу прадукцыю, нашы лагістычныя перавагі. Яны нам адкрыта, прама гавораць, што будуць прадаўжаць працаваць з беларускім каліем праз БКК", - падкрэсліў генеральны дырэктар "Беларуськалія".
2 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА