https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Індыйскі інфармацыйны і каардынацыйны цэнтр па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву адкрыўся ў Мінску


Цэнтр размясціўся на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.
Цяпер кожны жадаючы зможа бліжэй пазнаёміцца з індыйскай культурай, больш даведацца аб гісторыі, традыцыях, навуцы і тэхніцы паўднёваазіяцкай краіны. Стварэнне цэнтра прадугледжана планам мерапрыемстваў па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту прэм`ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча ў Індыю ў лістападзе 2012 года.

На прэзентацыі прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Рэспубліцы Беларусь Манодж Кумар Бхарці і старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў.

Паводле слоў Ігара Войтава, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі развіваецца з году ў год. Сярод найбольш актуальных напрамкаў узаемадзеяння ён назваў такія галіны, як мікраэлектроніка, распрацоўка і выраб кантрольна-вымяральнай апаратуры, альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, біятэхналогіі. Акрамя таго, цяпер вядзецца работа па стварэнню ў Нью-Дэлі сумеснага беларуска-індыйскага цэнтра па супрацоўніцтву ў галіне лазерных і аптычных тэхналогій.

Ігар Войтаў падкрэсліў, што Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі высока ацэньвае і падтрымлівае правядзенне мерапрыемстваў, якія пашыраюць двухбаковае супрацоўніцтва. "Сённяшняе мерапрыемства яшчэ раз падкрэслівае жаданне беларускага народа даведацца больш аб дасягненнях культуры, навукі і тэхнікі Індыі, што паслужыць узаемаўзбагачэнню нашых краін", - сказаў ён.

У сваю чаргу пасол Індыі павіншаваў усіх прысутных з адкрыццём цэнтра. "Даведацца аб навукова-тэхнічным дасягненні Індыі сёння можна ў тым ліку з дапамогай двухбаковага абмену. Па гэтай прычыне арганізацыя такога цэнтра мае вялікае значэнне", - сказаў Манодж Кумар Бхарці.

Акрамя адкрыцця цэнтра, у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя пастаянна дзеючага інфармацыйнага стэнда літаратуры аб Індыі, на якім размешчана каля 50 кніг і альбомаў. Акрамя таго, была прадстаўлена база даных "Індыя. Інфармацыйныя рэсурсы РНТБ", размешчаная на сайце бібліятэкі.

З нагоды адкрыцця індыйскага цэнтра таксама адкрылася фотавыстаўка "Беларусь - наш агульны дом: Індыя і Беларусь". Убачыць экспазіцыю ўсе жадаючыя змогуць да 20 верасня.

Мерапрыемствы прымеркаваны да Дня культуры Індыі, які сёння прайшоў у Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы.

3 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1196
 
Ключевые слова:
Беларусь-Индия Информатика Дни культуры Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме