https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь разлічвае ў бліжэйшыя гады ў гандлі з В`етнамам перасягнуць рубеж у паўмільярда долараў


Аб гэтым заявіў 17-га мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Сацыялістычнай Рэспублікі В`етнам Нгуен Тан Зунгам.
"Мы маем тыя тавары, якія патрэбны В`етнаму, вы маеце масу тавараў, якія патрэбны нам. Таму наша задача - у бліжэйшыя пару гадоў перасягнуць хоць бы паўмільярдны рубеж у нашым тавараабароце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь гатова да вельмі цеснага супрацоўніцтва з В`етнамам. "Нам вельмі важна супрацоўніцтва з вамі, каб разам з вамі выйсці на рынкі суседніх дзяржаў, трэціх краін. І гэта будзе выгадна нам, але не ва ўрон для В`етнама", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што ў выніку гэтага візіту ў Беларусь прэм`ер-міністра В`етнама адносіны паміж дзвюма краінамі інтэнсіфікуюцца па ўсіх напрамках. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ўзровень тавараабароту амаль $200 млн. не адпавядае патэнцыялу дзвюх дзяржаў. "Цяперашні тавараабарот - гэта не наш тавараабарот з такой гіганцкай краінай, дзе 90 млн. насельніцтва, якой з`яўляецца В`етнам. Тым больш што В`етнам належыць да краін, з якімі ў нас няма праблем", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў двухбаковых адносінах няма закрытых тэм. "Мы ні ад каго не ўтойваем, мы можам супрацоўнічаць па ўсіх напрамках: ад паставак звычайных грамадзянскіх тавараў да ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва", - сказаў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і В`етнама зусім няма разыходжанняў па міжнародным парадку дня, краіны заўсёды прытрымліваюцца аднолькавай пазіцыі. "Мы разглядаем вашу прапанову па выбранню В`етнама ў выбарныя органы Арганізацыі Аб`яднаных Нацый. Паверце, што мы да гэтых пытанняў ставімся, як вашы сябры", - запэўніў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што В`етнам з`яўляецца для Беларусі ключавой дзяржавай у Паўднёва-Усходняй Азіі па шэрагу прычын. "Але галоўная прычына таго, што мы арыентуемся перш за ўсё на В`етнам, у тым, што мы даўнія сябры, мы ведаем адзін аднаго даўно, мы былі разам з вамі ў самыя цяжкія часы, якія мы перажывалі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Наш народ вельмі добра ведае В`етнам, вельмі станоўча ўспрымае нашы дружалюбныя адносіны з В`етнамам. Мы і ў далейшым будзем прытрымлівацца такой лініі", - сказаў Прэзідэнт.

У сваю чаргу прэм`ер-міністр В`етнама адзначыў, што абедзьве краіны звязваюць моцныя і даўнія вузы дружбы. Ён падкрэсліў, што в`етнамскі народ ніколі не забудзе дапамогі, аказанай беларусамі ў цяжкія часы. "Хачу запэўніць, што в`етнамскае кіраўніцтва, в`етнамскі народ поўныя рашучасці і палітычнай волі зрабіць усё ад нас залежнае, каб сумесна з беларускімі сябрамі супрацоўнічаць па ўсіх напрамках і ўзняць двухбаковыя адносіны на больш якасны ўзровень", - сказаў Нгуен Тан Зунг.

17 мая 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.05.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1464
 
Ключевые слова:
Беларусь-Вьетнам Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме