https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні прагматычнага супрацоўніцтва з Еўрасаюзам па лініі "Усходняга партнёрства"


Гэты факт падкрэсліла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына на сустрэчы міністраў замежных спраў Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства" ў Кракаве, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Алена Купчына выступіла на пленарным пасяджэнні і прыняла ўдзел у дыскусіі адносна падрыхтоўкі саміту "Усходняга партнёрства" ў лістападзе 2013 года ў Вільнюсе, а таксама крокаў далейшага развіцця партнёрства на этапе пасля саміту.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі падкрэсліла зацікаўленасць беларускага боку ў прадаўжэнні прагматычнага супрацоўніцтва па лініі "Усходняга партнёрства", а таксама неабходнасць выканання базавых прынцыпаў партнёрства, такіх як роўнасць і недыскрымінацыя ўдзельнікаў. Беларусь прапанавала зацвердзіць у час саміту спіс стратэгічных праектаў партнёрства і падкрэсліла неабходнасць больш хуткай распрацоўкі дэкларацыі саміту з удзелам усіх партнёраў. Была таксама адзначана важнасць умацавання бізнес-вымярэння "Усходняга партнёрства" і правядзення другога пасяджэння бізнес-форуму УП напярэдадні саміту.

У час знаходжання ў Кракаве Алена Купчына сустрэлася з міністрамі замежных спраў Літвы, Грузіі, а таксама еўракамісарам па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле.

Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў рамках "Усходняга партнёрства" і развіцця ўзаемадзеяння па лініі Беларусь-ЕС.

18 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1354
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Восточное партнёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме