Стан і магчымасці актывізацыі беларуска-германскага супрацоўніцтва і перспектывы развіцця дыялогу па лініі Беларусь — ЕС абмяркоўваліся ў Берліне 13 жніўня ў ходзе кансультацый паміж кіраўнікамі аналітычных падраздзяленняў міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Германіі.
Беларускі бок на кансультацыях прадстаўляў начальнік упраўлення знешнепалітычнага аналізу Уладзімір Скварцоў, германскі — кіраўнік штаба палітычнага планавання Томас Багер.
Бакі ўмовіліся прадоўжыць рабочае ўзаемадзеянне.
Адбыліся таксама сустрэчы Скварцова з упаўнаважанай па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі МЗС ФРГ Анцье Леендэртсе, дырэктарам Цэнтра імя Б.Байца Германскага таварыства знешняй палітыкі (DGAP) Эвальдам Бёльке, прадстаўнікамі палітычных і экспертных колаў Германіі.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 15 жніўня 2013