Абодва праекты плануецца рэалізаваць на базе Беларускага цэментнага завода.
Як расказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў, кошт завода па вытворчасці штучнага каменю складае $38 млн. Рэалізаваць праект плануецца з прыцягненнем кітайскага крэдыту. Інвестыцыі кітайскага боку складуць 15 працэнтаў. Паводле слоў міністра, плануецца адкрыць дзве лініі па выпуску 1 млн.кв.м і 2 млн.кв.м прадукцыі ў год. Анатоль Нічкасаў адзначыў, што ёмістасць беларускага рынку складае 3 млн.кв.м, пры гэтым 50-60 працэнтаў прадукцыі плануецца пастаўляць на экспарт.
Што датычыцца завода па вытворчасці жалезабетонных канструкцый, то кошт гэтага праекта ацэньваецца ў $50 млн. Паводле слоў міністра, тут будзе наладжаны выпуск энергазберагальных канструкцый еўрапейскага ўзроўню.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што 7 лістапада 2014 года - крайні тэрмін рэалізацыі гэтых праектаў. Кіраўнік дзяржавы даручыў старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандру Якабсону ўзяць пад кантроль гэтыя пытанні. "Усе гэтыя планы не павінны быць манілаўшчынай, - сказаў Прэзідэнт. - Каб у нас не атрымалася тое, што цяпер адбываецца ў будаўніцтве: намецілі, камень залажылі і 5-7 гадоў будуем. Калі такі вялікі попыт на гэту прадукцыю, то трэба хутка ў гэту нішу ўскочыць".
Аляксандр Лукашэнка даручыў таксама наладзіць вытворчасць жалезабетонных канструкцый і штучнага каменю ў філіяле "Крычаўцэмент" у ААТ "Крычаўцэментнашыфер".
16 жніўня 2013, Крычаў
Таццяна Паляжай - БЕЛТА