Еўразійскі эканамічны саюз і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты пачынаюць перагаворы па пагадненні аб зоне свабоднага гандлю.
«Сёння пачынаюць першы раўнд у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, мы дамовіліся працаваць у рэжыме fast track», — сказаў Андрэй Сляпнёў на інтэграцыйным форуме.
Рашэнне пра пачатак перагавораў па пагадненні аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і ААЭ было прынята ў снежні 2022 года Вышэйшым Еўразійскім эканамічным саветам.
Паводле даных ЕЭК, з 2015 па 2021 год аб’ём гандлю паміж краінамі ЕАЭС і ААЭ павялічыўся ў 4 разы, экспарт ЕАЭС у ААЭ вырас у 4,7 раза, а імпарт ЕАЭС з ААЭ вырас на 47 працэнтаў. Пры гэтым гандлёвы абарот у перыяд са студзеня па кастрычнік 2022 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года павялічыўся яшчэ на 55 працэнтаў.
Звязда, 6 сакавіка 2023