Такім чынам, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем гэтага года склаў 101 працэнт, са снежнем 2012 года - 108 працэнтаў.
Індэкс цэн на харчовыя тавары ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,6 працэнта, са снежнем 2012 года - 107,5 працэнта. Індэкс цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені да чэрвеня склаў 100,4 працэнта, да снежня - 102,9 працэнта.
Цэны і тарыфы на платныя паслугі ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем павялічыліся на 2,7 працэнта, са снежнем - на 17,9 працэнта.
У Беларусі ў 2013 годзе прагноз па інфляцыі ўстаноўлены на ўзроўні 12 працэнтаў. Па выніках мінулага года яна склала 21,8 працэнта. Інфляцыя ў студзені 2013 года склала 3 працэнты, у лютым - 1,2 працэнта, у сакавіку - 1,1 працэнта, у красавіку - 0,5 працэнта, у маі - 0,7 працэнта, у чэрвені - 0,3 працэнта.
8 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА