https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дадатнае знешнегандлёвае сальда Беларусі за I паўгоддзе склала $369,2 млн.


Такія папярэднія даныя размешчаны на сайце Нацыянальнага банка.
Сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі Беларусі за студзень-чэрвень 2013 года склалася дадатнае ў памеры $369,2 млн.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг за першае паўгоддзе знізіўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 16 працэнтаў і склаў $44 млрд. 121,8 млн. Пры гэтым экспарт скараціўся на 20,7 працэнта да студзеня-чэрвеня 2012 года і склаў $22 млрд. 245,5 млн. Імпарт знізіўся на 10,6 працэнта да $21 млрд. 876,3 млн.

У студзені-чэрвені 2013 года знешнегандлёвы абарот тавараў склаў $38 млрд. 912 млн. (81,2 працэнта да студзеня-чэрвеня 2012 года). Экспарт тавараў склаўся ў памеры $18 млрд. 903,4 млн. (75,1 працэнта), імпарт - $20 млрд. 8,6 млн. (88 працэнтаў). Сальда па таварах склалася адмоўнае - $1 млрд. 105,2 млн.

Знешнегандлёвы абарот паслуг у першым паўгоддзі ўзрос на 12,7 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года і склаў $5 млрд. 209,8 млн. Экспарт паслуг павялічыўся на 15,4 працэнта і дасягнуў $3 млрд. 342,1 млн. Імпарт вырас на 8,3 працэнта і склаў $1 млрд. 867,7 млн. Сальда па паслугах дадатнае - $1 млрд. 474,4 млн.

8 жніўня 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1319
 
Ключевые слова:
Товарооборот Внешняя торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме