https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


IX Беларуска-літоўскі эканамічны форум дапаможа далейшай эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін


Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Літве.
IX Міжнародны беларуска-літоўскі эканамічны форум, які адбудзецца ў Клайпедзе 18-19 красавіка, дапаможа замацаваць дасягнутыя паміж дзвюма краінамі вынікі ў гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і гуманітарным супрацоўніцтве, а таксама будзе садзейнічаць далейшай эканамічнай інтэграцыі Беларусі і Літвы,

Тэма форуму - гандлёва-эканамічнае, інвестыцыйнае, гуманітарнае супрацоўніцтва Беларусі з Літвой, уключаючы ўзаемадзеянне ў галіне транспарту і лагістыкі, энергетыкі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, экалагічнай сферы.

Як спадзяюцца арганізатары форуму, ён таксама дасць магчымасць наглядна прадэманстраваць экспартны патэнцыял вядучых прадпрыемстваў-таваравытворцаў Беларусі, умацуе імідж беларускіх прадпрыемстваў на замежных рынках, пасадзейнічае пошуку новых эканамічных партнёраў і абмену станоўчым вопытам вядзення бізнесу з літоўскім бокам.

З беларускага боку арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства эканомікі, МЗС, профільныя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, абласныя выканаўчыя камітэты і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў).

З літоўскага боку ў арганізацыі форуму прымаюць удзел Канфедэрацыя прамыслоўцаў Літвы, Літоўскі дзелавы савет па эканамічнаму і гандлёваму супрацоўніцтву з Беларуссю, галіновыя асацыяцыі прадпрымальнікаў. Таксама актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да мерапрыемства прымае сакратарыят партнёрства Паўночнага вымярэння па транспарту і лагістыцы.

Сярод тэм чатырох секцыйных пасяджэнняў - супрацоўніцтва ў сферы транспарту і лагістыкі, у сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі і энергетыкі, інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў сферы інавацый і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама трансгранічнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне па экалагічных і прыродаахоўных праектах, супрацоўніцтва ў сферы турызму і аховы здароўя.

3 красавіка 2013, Вільнюс
Алена Юркявічэне - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1419
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Интеграция Транспорт Логистика Инвестиции Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме