https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Адмоўнае агульнае сальда плацежнага балансу Беларусі за студзень склала $86,3 млн.


Такія даныя змешчаны ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка Беларусі.
Агульнае сальда плацежнага балансу Беларусі па выніках студзеня 2013 года сфарміравалася адмоўнае на ўзроўні $86,3 млн., або 1,8 працэнта ВУП. У студзені 2012 года сальда плацежнага балансу склала мінус $174,6 млн., або 4,2 працэнта ВУП.

Сальда бягучага рахунку плацёжнага балансу ў цэлым па выніках студзеня 2013 года склалася адмоўным у памеры $410 млн. (у студзені 2012 года - мінус $38,5 млн.). У адносінах да ВУП гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 8,5 працэнта і 0,9 працэнта.

Сальда першасных даходаў у студзені 2013 года склалася адмоўным у памеры мінус $251,8 млн., знізіўшыся на 10,7 працэнта да студзеня 2012 года. Па артыкулу другасных даходаў сальда таксама сфарміравалася адмоўнае ў суме мінус $300,8 млн. супраць мінус $308,4 млн. у студзені 2012 года.

Па фінансавым рахунку плацежнага балансу чысты прыток капіталу склаў $319,4 млн. (6,6 працэнта ВУП) супраць чыстага адтоку ў памеры $234,8 млн. (5,7 працэнта ВУП) у студзені 2012 года. Прамыя інвестыцыі ў эканоміку краіны склалі $214,6 млн., павялічыўшыся на 17,9 працэнта у параўнанні са студзенем 2012 года.

Чыстае прыцягненне замежнага капіталу па фінансавым рахунку было забяспечана ў асноўным за кошт атрымання чацвёртага траншу крэдыту АКФ у памеры $440 млн., што абумовіла дадатнае сальда прыцягнення замежных крэдытаў і пазык Нацыянальным банкам і ўрадам Беларусі ў памеры $249,9 млн.

Па банкаўскім і нефінансавым сектары назіраўся адток капіталу ў памеры $62,1 млн. і $31,5 млн. адпаведна, абумоўлены галоўным чынам размяшчэннем банкамі актываў за мяжой у суме $183,7 млн., а таксама скарачэннем абавязацельстваў па камерцыйных крэдытах у суме $101,5 млн.

4 красавіка 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1234
 
Ключевые слова:
Нацбанк Беларуси Финансы Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме