https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Французская кампанія "Буіг" плануе рэалізаваць у Мінску праект па будаўніцтву бальніцы


Урад Францыі прыняў рашэнне аб прадастаўленні страхавога пакрыцця на рэалізацыю праекта будаўніцтва бальніцы ў Мінску.
Аб гэтым праінфармавала на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам намеснік генеральнага дырэктара генеральнай дырэкцыі эканамічнай палітыкі Міністэрства эканомікі і фінансаў Францыі Клер Вэзан, паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Парыжы.

Будаўніцтва плануе ажыццяўляць французская кампанія "Буіг" з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў шэрага вядучых французскіх банкаў.

Пасол Беларусі адзначыў важнасць рэалізацыі гэтага сацыяльнага праекта пры падтрымцы французскага боку, падкрэсліўшы, што праект можа стаць адным з ключавых беларуска-французскіх праектаў за апошнія гады і аказаць стымулюючы ўплыў у перспектыве на пашырэнне беларуска-французскага эканамічнага супрацоўніцтва.

На сустрэчы пасол Беларусі і прадстаўнік кіраўніцтва Мінэканомікі Францыі падкрэслілі важнасць развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, неадпаведнасць узроўню гандлёвага абароту магчымасцям дзвюх краін. Пры гэтым Клер Вэзан было адзначана, што самым рэзультатыўным у плане двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з`яўляецца 2008 год, калі ўзаемны ўзровень гандлю дасягнуў $650 млн. Пасол Беларусі адзначыў дадатную дынаміку двухбаковага тавараабароту ў 2012 годзе і яго рост на 10 працэнтаў у параўнанні з 2011 годам, а за першыя два месяцы 2013 года - на 34 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

Дасягнута дамоўленасць аб неабходнасці садзейнічання пашырэнню гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, у тым ліку праз рэалізацыю сумесных эканамічных праектаў. Таксама французскі бок быў праінфармаваны аб падрыхтоўцы прэзентацыі эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі і Адзінай эканамічнай прасторы ў Парыжы.

12 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1398
 
Ключевые слова:
Беларусь-Франция Инвестиции Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме