Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка выказаў задавальненне тым, што "беларуска-венесуэльскія адносіны выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства, якое напаўняецца інтэнсіўным палітычным дыялогам і рэалізацыяй буйных двухбаковых праектаў".
"Упэўнены, што мы будзем і далей прыкладаць сумесныя намаганні для ўмацавання добрых традыцый дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", — гаворыцца ў віншаванні.
Нагадаем, Нікалас Мадура 3 ліпеня знаходзіўся з візітам у Беларусі, падчас якога пабываў на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці і правёў шэраг двухбаковых перамоў.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2013