https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь ажыццявіла чацвёртае ў 2013 годзе пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце МВФ


"1 красавіка 2013 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР, што эквівалентна 82 млн. долараў ЗША", — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства фінансаў.
Гэта чацвёрты плацеж па крэдыце МВФ з пачатку гэтага года. Так, 14 студзеня Беларусь выплаціла 99 млн. долараў, 23 студзеня — 84,1 млн., 22 сакавіка — 82,2 млн. У цэлым у 2013 годзе Беларусь павінна вярнуць МВФ 1,63 млрд. долараў.

Як вынікае з графіка плацяжоў, апублікаванага на афіцыйным сайце МВФ, найбольшыя выплаты ў 2013 годзе прыпадуць на красавік, чэрвень і кастрычнік: у гэтыя месяцы Беларусь павінна выплаціць па 175 млн. СДР (каля 270 млн. долараў па наяўным курсе).

Пяць траншаў крэдыту ў межах праграмы стэнд-бай на 3,46 млрд. долараў Беларусь атрымала ад МВФ у 2009—2010 гадах.

Асноўны пік выплат прыпадзе на 2013—2014 гады, калі Беларусі давядзецца вярнуць большую частку пазыкі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2013
 
Дата публикации:01.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1350
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Госдолг Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме