https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ермакова: Расійскі крэдыт у 2 млрд. долараў пойдзе на мадэрнізацыю эканомікі


Паводле яе слоў, крэдыт не пойдзе на папаўненне ЗВР, таму што ў гэтым няма неабходнасці.
Абяцаны Расіяй крэдыт у памеры 2 мільярдаў долараў ЗША будзе накіраваны на мадэрнізацыю беларускай эканомікі, а не на папаўненне золатавалютных рэзерваў (ЗВР), заявіла кіраўнік Нацбанка Беларусі Надзея Ермакова 2 красавіка журналістам у Мінску.

Ермакова не выключыла, што ў красавіку Беларусь можа атрымаць чарговы (пяты) транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 440 млн. долараў. "Ёсць надзея, цвярозы розум павінен перамагчы. Калі не сёння, то заўтра", — сказала кіраўнік Нацбанка.

Разам з тым яна паведаміла, што на пасяджэнні экспертнага савета Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 1 красавіка канкрэтных рашэнняў наконт гэтага прынята не было. Паводле слоў Ермаковай, беларускі бок нязгодны з той пазіцыяй, якая выказвалася на пасяджэнні савета. На пытанне, што гэта за пазіцыя, кіраўнік Нацбанка адказала: "Не будзем выказвацца загадзя. Дачакаемся рашэння".

Як паведамлялася раней, 27 сакавіка міністр фінансаў Андрэй Харкавец паведаміў журналістам, што на бліжэйшым пасяджэнні экспертнага савета АКФ ЕўрАзЭС павінна быць прынятае рашэнне наконт выдзялення Беларусі чарговага траншу крэдыту. Ва ўрадзе чакаюць, што ён будзе пералічаны Беларусі ўжо ў красавіку, сказаў міністр.

Харкавец раскрытыкаваў АКФ у сувязі з невыкананнем ім раней запланаваных тэрмінаў выдзялення беларускаму боку траншаў стабілізацыйнага крэдыту. "Нас не задавальняе працэдура прыняцця рашэнняў самім Антыкрызісным фондам, якая вельмі доўгая і якая не карэлюецца з абавязацельствамі, узятымі фондам у межах матрыцы мер, у прыватнасці па тэрмінах", — заявіў кіраўнік Мінфіна.

Беларусь, дадаў Харкавец, часта крытыкуюць за тое, як яна выконвае абавязацельствы перад АКФ ЕўрАзЭС, аднак ніхто не абмяркоўвае, як яны выконваюць свае абавязацельствы па тэрмінах.

Тым часам 30 сакавіка Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР), які кіруе сродкамі АКФ ЕўрАзЭС, апублікаваў агляд "Макраманітор СНД, сакавік 2013", у якім звярнуў увагу на рызыкі беларускай эканомікі.

Паводле ацэнкі экспертаў банка, эканамічная сітуацыя ў Беларусі "не з`яўляецца празмерна неспрыяльнай ці некіроўнай". "Пры ўмове правядзення рэалістычнай палітыкі ўрадам і цэнтральным банкам рэспубліка зможа аднавіць стабільнасць эканомікі і перайсці да ўстойлівага, хаця і ўмеранага па тэмпах росту ў перспектыве аднаго-двух гадоў", — зазначаецца ў аглядзе.

"Ключавой задачай, якая стаіць цяпер перад беларускімі ўладамі, з`яўляецца аднаўленне ўстойлівасці плацежнага балансу эканомікі краіны", — мяркуюць у ЕАБР.

Аднак "заўчасныя спробы павысіць тэмп росту ВУП да ўзроўняў папярэдняга дзесяцігоддзя шляхам стымулявання эканомікі могуць прывесці да паўтору крызісных з`яў, якія мелі месца ў 2011 годзе", — папярэджваюць аналітыкі банка.

Пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту з АКФ у памеры 3 млрд. долараў шасцю траншамі ў 2011—2013 гадах было падпісанае ў чэрвені 2011 года. 31 студзеня гэтага года Беларусь атрымала ўжо чацвёрты транш у памеры 440 млн. долараў. Да канца гэтага года ў Мінск павінна быць пералічана яшчэ два траншы, па 440 млн. долараў кожны.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2013
 
Дата публикации:02.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1336
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Модернизация ЕврАзЭс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме