https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь праяўляе цікавасць да новай крэдытнай праграмы з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС (АКФ)


Пра гэта паведаміў начальнік аддзела сацыяльна-эканамічнай палітыкі фонду Алішэр Мірзоеў.
"З беларускага боку цікавасць да новай крэдытнай праграмы прысутнічае. Аднак для абмеркавання новай крэдытнай праграмы вялікае значэнне будуць мець вынікі бягучай стабілізацыйнай праграмы", — адзначыў Алішэр Мірзоеў.

На яго думку, вельмі важна дасягнуць устойлівай стабілізацыі ў беларускай эканоміцы. "Калі мы прыйдзем да высновы, што стабілізацыя ў беларускай эканоміцы набыла ўстойлівы характар, можна будзе ставіць іншыя задачы ў рамках новай праграмы", — паведаміў Мірзоеў.

Прыярытэтам новай праграмы павінны стаць структурныя рэформы, мяркуе прадстаўнік фонду.

"Такія рэформы, улічваючы ўсе рэаліі беларускай эканомікі, дадуць эфект толькі ва ўмовах макраэканамічнай стабільнасці. Таму мы і надаем такое вялікае значэнне вынікам цяперашняй стабілізацыйнай праграмы Беларусі", — падкрэсліў Мірзоеў.

Нагадаем, што пачатак дзейнай крэдытнай праграмы Беларусі з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС быў пакладзены два гады таму. 4 чэрвеня 2011 года Савет АКФ ухваліў выдзяленне Беларусі фінансавага крэдыту ў аб`ёме 3 млрд. долараў ЗША. Крэдыт выдзяляецца шасцю траншамі на працягу 2011—2013 гадоў у адпаведнасці з выкананнем этапаў крэдытнай праграмы беларускім урадам.

Пяты транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Беларусь атрымала 30 красавіка гэтага года. У ацэнцы фонду аб выкананні ўмоў пятага траншу паведамлялася, што Беларусь не выканала некалькі індыкатыўных паказчыкаў. У прыватнасці, Беларуссю не былі выкананыя індыкатыўныя паказчыкі па велічыні паступлення ад прыватызацыі, па ўзроўні кампенсавання насельніцтвам кошту паслуг ЖКГ і грамадскага транспарту. Акрамя гэтага, мэтавы ўзровень па росце патрабаванняў банкаў а іншых сектараў эканомікі (індыкатыўны паказчык) па выніках 2012 года ўдвая перавысіў запланаваны ўзровень.

"Савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС прыняў рашэнне аб выдзяленні Беларусі (пятага. — БелаПАН.) траншу на падставе таго факту, што пазычальнікам былі выкананыя ўсе кантрольныя паказчыкі. Пры гэтым трэба прызнаць, што невыкананне індыкатыўных паказчыкаў праграмы істотна аслабіла эфект выкананых паказчыкаў на працэс стабілізацыі", — падкрэсліў Алішэр Мірзоеў у інтэрв`ю.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 11 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:11.06.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1270
 
Ключевые слова:
Беларусь-ЕврАзЭС Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме