https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


БЧ прыпыніла продаж білетаў на паязды ў зносінах з Украінай з 30 сакавіка


Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак пасажырскай службы БЧ Канстанцін Баяр.
Беларускай чыгункай часова прыпынена рэалізацыя білетаў на міжнародныя пасажырскія паязды ў зносінах з Украінай з 30 сакавіка.

"Гэта выклікана тым, што ў суседняй краіне пакуль не вызначыліся з прыняццем рашэння аб пераходзе на летні час, у сувязі з чым украінскай чыгункай прыпынена рэалізацыя білетаў у зносінах з Беларуссю і Расіяй", - удакладніў спецыяліст. Гэтыя меры неабходны, каб выключыць магчымыя канфліктныя сітуацыі з пасажырамі пасля пераходу на летні час. Пасля таго як украінскі бок прыме якое-небудзь рашэнне, расклад міжнародных паяздоў будзе адкарэкціраваны і продажы адновяцца. "Гэта тэхналогія прымяняецца ўсімі чыгуначнымі адміністрацыямі", - заўважыў спецыяліст. ААТ "РЧ" таксама афіцыйна аб`явіла аб прыпыненні продажу праязных дакументаў ва Украіну.

Канстанцін Баяр адзначыў, што цяпер нельга набыць білеты на паязды ў сумежную дзяржаву з 30 сакавіка ў прамых зносінах і на некаторыя саставы, якія ідуць транзітам праз Украіну ў Расію, з 29 сакавіка. Праязныя дакументы да гэтых чыслаў рэалізуюцца ў штатным рэжыме.

Спецыяліст канстатаваў, што чыгуначныя зносіны Беларусі з украінскімі гарадамі карыстаюцца найбольшым попытам у летнія месяцы.

15 лютага 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1548
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Беларусь-Украина Билеты Летнее время Расписание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме