"Для нас цікавы вопыт Арменіі ў галіне атамнай энергетыкі. Беларусь будуе першую ў гісторыі краіны атамную электрастанцыю, і абмен інфармацыяй аб бяспечнай эксплуатацыі атамных электрастанцый, а таксама новых падыходах да будаўніцтва энергаблокаў выклікае ўзаемную цікавасць", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Арменіі набыты значны вопыт эксплуатацыі такіх аб`ектаў. "Мы разлічваем, што хаця б дзясятак добрых спецыялістаў Арменія зможа накіраваць у Беларусь для таго, каб яны дапамаглі нам на першых этапах у эксплуатацыі АЭС, якая будуецца", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Паводле яго слоў, у сувязі з гэтым у ходзе цяперашняга візіту адбылося падпісанне міжурадавага пагаднення аб абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай аховы.
13 мая 2013, Ерэван
БЕЛТА