https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Літва ўвайшлі ў стадыю актыўнага інвестыцыйнага супрацоўніцтва


Аб гэтым заявіў 18 красавіка ў Клайпедзе журналістам прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

Міхаіл Мясніковіч выказаў упэўненасць, што чаканні бакоў ад Беларуска-літоўскага эканамічнага форуму апраўдаліся. "Ідзе вельмі канкрэтная канструктыўная размова, ёсць і пэўныя выказванні на перспектыву. Удзельнікі ўносяць канкрэтныя прапановы, як пашырыць маштабы, геаграфію супрацоўніцтва", - падкрэсліў прэм`ер.

Галоўнае, што бакі не спыняюцца толькі на гандлёвым супрацоўніцтве, а ўжо ўвайшлі ў стадыю актыўнага інвестыцыйнага супрацоўніцтва, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. "Ужо можна канстатаваць, што аб`ём, напрыклад, літоўскіх інвестыцый у бліжэйшыя два гады па праектах, па якіх дамовіліся, перасягне $150 млн. Гэта добрыя лічбы, з улікам таго, што актыўна развіваецца сектар паслуг. У мінулым годзе ў нас было ўзаемна $630 млн., прыкладна 50 на 50. Перспектывы добрыя", - паведаміў ён.

Вельмі шмат адкрываецца інавацыйных праектаў, у гэтай сферы беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ёсць вялікі патэнцыял, прадоўжыў прэм`ер. "Літва мае добрыя напрацоўкі ў галіне інфармацыйных тэхналогій, медыцыны, асабліва анкалогіі і кардыялогіі, біятэхналогій. І з улікам нашага "Белбіягорада", я думаю, што гэта будзе проста тыражыравацца", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Такія праекты фарміруюць эканоміку на 20-30 гадоў наперад, падкрэсліў ён.

Бакі разгледзелі і некаторыя палітычныя пытанні, і пытанні, звязаныя з будаўніцтвам АЭС у Беларусі, дадаў прэм`ер. "Мы запрасілі таксама для ўдзелу ў гэтым праекце літоўскія будаўнічыя кампаніі", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

18 красавіка 2013, Клайпеда
Ганна Кот - БЕЛТА

 
Дата публикации:18.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1748
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Интеграция Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме