https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Германія разглядаюць пытанне арганізацыі дзён беларускай эканомікі ў Берліне і нямецкай — у Мінску


Перамовы пра гэта адбыліся 17—18 красавіка ў нямецкай сталіцы падчас візіту беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, прайшлі перамовы дэлегацыі ў федэральным МЗС Германіі, Міністэрстве эканомікі і тэхналогій, Германскім саюзе гандлёва-прамысловых палат, з дэпутатамі бундэстага. Бакі абмеркавалі ход выканання дамоўленасцяў, дасягнутых падчас пасяджэння беларуска-германскай працоўнай групы па справах гандлю і інвестыцый, якое адбылося ў Мінску 21 сакавіка.

Падчас візіту беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі East Forum Berlin 2013, на якой прысутнічалі члены ўрадаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, кіраўніцтва МЗС Германіі і шэрагу ўрадавых устаноў краіны, прадстаўнікі Еўракамісіі і найбуйнейшых нямецкіх канцэрнаў, фінансавых інстытутаў, асацыяцый прадпрымальнікаў і ўстаноў па падтрымцы развіцця бізнесу.

На канферэнцыі былі ўзнятыя такія пытанні, як уплыў пазыковага крызісу Еўрасаюза на эканомікі ўсходніх краін — суседзяў ЕС, перспектывы зон свабоднага гандлю, шанцы і рызыкі, звязаныя з магчымым стварэннем агульнай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока, канкрэтызавалі ў прэс-службе беларускага міністэрства.

Адзначаецца, што Алена Купчына ўдзельнічала ў дыскусіі форуму на тэму: "Еўрапейскі саюз, Усходняе партнёрства, Еўразійскі саюз — выклікі і магчымасці пагадненняў аб свабодным гандлі і эканамічнай гарманізацыі".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 20 красавіка 2013
 
Дата публикации:20.04.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1696
 
Ключевые слова:
Беларусь-Германия Восточное партнёрство Мировой финансовый кризис Единое экономическое пространство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме