Паводле слоў міністра, разведаныя запасы карысных выкапняў даюць магчымасць забяспечыць сыравінай усе буйныя горназдабыўныя прадпрыемствы Беларусі пры іх рабоце на поўную вытворчую магутнасць.
"Пры цяперашніх аб`ёмах здабычы прамысловымі запасамі калійных і каменнай солей, даламіту, глін, пяску, Беларусь забяспечана больш як на 100 гадоў. Запасаў торфу хопіць на 70 гадоў, а запасаў падземных вод, будаўнічага каменю і трэпелу - больш як на 50 гадоў. Акрамя таго, дзякуючы пастаяннай рабоце геолагаў запасы карысных выкапняў у нас штогод папаўняюцца", - падкрэсліў Андрэй Худык.
Ён дадаў, што ў 2018-2020 гадах выяўлена і папярэдне разведана радовішча Навадворскае ў Пінскім раёне з новым для Беларусі відам карысных выкапняў - базальтамі і туфамі. Гэты від сыравіны можа быць выкарыстаны для вытворчасці базальтавых валокнаў, армуючых матэрыялаў і вырабаў, базальтавых супертонкіх валокнаў і іншых вырабаў у мэтах поўнага імпартазамяшчэння.
7 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
7 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА