https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літва для Беларусі больш, чым сусед і гандлёвы партнёр


У Клайпедзе праходзіць IX Міжнародны беларуска-літоўскі эканамічны форум.
"Для Беларусі Літва больш, чым сусед, больш, чым гандлёвы партнёр, гэта краіна адзінай калыскі, у якой развівалася ваша і наша дзяржаўнасць, ваша і наша незалежнасць", — заявіў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, які 18 красавіка бярэ ўдзел у IX Міжнародным беларуска-літоўскім эканамічным форуме ў Клайпедзе.

Як паведамляе партал ru.delfi.lt, Мясніковіч падкрэсліў, што ў грамадзян Беларусі і Літвы агульны менталітэт, культура і традыцыі. Паводле яго слоў, гэта з`яўляецца "добрай базай для супрацоўніцтва ў розных сферах".

Мясніковіч таксама адзначыў, што Беларусь жадае развіваць з Літвой супрацоўніцтва ў розных сферах, як у традыцыйных сферах транспарту і гандлю, так і ў новых — інфармацыйных тэхналогій і фінансаў. "Сёння Беларусь пачала актыўна развіваць інструменты міжнароднага фінансавага лізінгу для беларускай прадукцыі, крэдытавання экспарту, развіцця міжбанкаўскага рынка паводле еўрапейскай мадэлі. Мы з аптымізмам глядзім на літоўскі банкаўскі сектар, які здолеў адэкватна рэагаваць на выклікі сусветнага крызісу", — сказаў прэм`ер-міністр.

Паводле яго слоў, паміж дзвюма краінамі ёсць усе пагадненні, неабходныя для фінансавага супрацоўніцтва. Мясніковіч нагадаў, што Беларусь выкарыстоўвае пяць схемаў крэдытавання экспарту і запрашае літоўскіх партнёраў да іх далучыцца.

Літоўскі прэм`ер-міністр Альгірдас Буткявічус адзначыў, што эканамічны форум, які праходзіць у Клайпедзе, будзе выгадны прадпрымальнікам. Ён адзначыў, што ў 2012 годзе тавараабарот паміж Літвой і Беларуссю дасягнуў амаль 6 млрд. літаў (1,7 млрд. еўра), а Беларусь стала восьмым па памеры рынкам для літоўскіх экспарцёраў — экспарт дасягае 3,7 млрд. літаў (1,1 млрд. еўра).

"Я ўпэўнены, што Літва прыцягвае беларускіх інвестараў як найбліжэйшыя вароты ў Еўрапейскі саюз з 500 млн. спажыўцоў і эканамічнай магутнасцю, якая расце", — падкрэсліў Буткявічус.

Ён заявіў, што ў Беларусі ёсць патэнцыял лепш выкарыстоўваць свой удзел у ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства". "Літва гатова дапамагчы Беларусі ісці па гэтым шляху", — сказаў прэм`ер-міністр.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2013
 
Дата публикации:18.04.2013
Тематика:Культура, Экономика
Просмотров:1703
 
Ключевые слова:
Беларусь-Литва Инвестиции Товароборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме