https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пакупніцкая здольнасць беларускага экспарту паменшылася на 18%


Пра гэта паведамляе Белстат.
У студзені—лютым гэтага года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам таварная маса экспарту скарацілася на 17,8%, імпарту — на 6,2%, пры гэтым сярэднія цэны экспарту і імпарту практычна не змяніліся.

Найбольш істотна скараціліся фізічныя аб`ёмы экспарту інвестыцыйных (на 28,8%) і прамежкавых тавараў (на 23,9%), у тым ліку энергетычных (на 14,5%) і іншых прамежкавых тавараў (на 33,4%). Зніжэнне сярэдніх цэн экспарту назіралася "толькі па групе энергетычных тавараў" (на 3,6%). Пры імпарце найбольш нізкае значэнне індэксаў сярэдніх цэн і фізічнага аб`ёму зафіксавана таксама ў групе энергетычных тавараў (98,7% і 67,3% адпаведна).

Істотна скараціўся фізічны аб`ём экспарту грузавых аўтамабіляў (у 2,6 разу), седлавых цягачоў (у 1,9 разу), халадзільнікаў, маразільнікаў і халадзільнага абсталявання (на 24,6%). У той жа час экспарт азотных угнаенняў вырас у 2,5 разу, калійных — на 56,5%, звадкаванага газу — на 30,7%, малака і малочнай прадукцыі — на 30,5%.

Імпарт грузавых аўтамабіляў павялічыўся ў 3,7 разу, легкавых — у 1,8 разу.

З агульнага аб`ёму экспарту на долю Расіі ў студзені—лютым гэтага года прыпадала 39,6%, астатніх краін СНД — 13,8%, ЕС — 35,4%. Пастаўкі з Расіі склалі 57,9% агульнага аб`ёму імпарту, іншых краін СНД — 5,5%, ЕС — 20,7%.

Белстат адзначае высокую канцэнтрацыю экспарту: на долю пяці краін (Расія, Нідэрланды, Украіна, Германія, Кітай) прыпадала 74,1% экспарту, на долю дваццаці краін — 91,8%. "Такая канцэнтрацыя экспарту сведчыць аб высокай ступені залежнасці экспарту краіны ад стану эканомікі краін — асноўных пакупнікоў беларускай прадукцыі, што дыктуе неабходнасць дыверсіфікацыі геаграфіі паставак", — падкрэсліваецца ў аглядзе.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2013
 
Дата публикации:18.04.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1643
 
Ключевые слова:
Товарооборот Диверсификация экспорта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме