https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Кіраўнікі мытных службаў Беларусі і Літвы абмеркавалі магчымасць устанаўлення дадатковых пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы


Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі Аляксандр Шпілеўскі і генеральны дырэктар мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў Літвы Антанас Шыпавічус абмеркавалі магчымасць устанаўлення дадатковых пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы.
Як паведамляе прэс-служба ДМК, рабочая сустрэча кіраўнікоў мытных ведамстваў адбылася 20 снежня ў пункце пропуску "Каменны Лог — Мядзінінкай". Адной з асноўных тэм сустрэчы стала праблема чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы.

"Бакі дамовіліся арганізаваць пастаянны абавязковы абмен інфармацыяй па тэлефоне паміж начальнікамі аддзелаў пунктаў пропуску "Каменны Лог — Мядзінінкай", "Катлоўка — Лаварышкіс", "Беняконі — Шальчынінкай", — паведамляе ДМК.

Праблемы з перасячэннем беларуска-літоўскай мяжы ў аўтаперавозчыкаў узніклі 5 снежня пасля таго, як у пункце пропуску Мядзінінкай па падазрэнні ў атрыманні хабараў былі затрыманы 29 літоўскіх мытнікаў.

Кіраўнікі мытных ведамстваў Беларусі і Літвы прызналі недастатковасць прынятых мер для поўнага ўстаранення праблемы чэргаў на мяжы. У сувязі з гэтым на сустрэчы 20 снежня абмяркоўвалася ўстанаўленне ў перспектыве дадатковых пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы.

Шпілеўскі і Шыпавічус таксама разгледзелі праект мемарандума аб узаемадзеянні мытных служб Беларусі і Літвы на перыяд правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску ў 2014 годзе. Кіраўнікі мытных службаў дамовіліся падпісаць дакумент у лютым 2013 года.

У пачатку 2013 года плануецца правесці аналагічныя сустрэчы з кіраўнікамі мытных службаў Латвіі, Польшчы і Украіны, паведамілі ў ДМК.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2012
 
Дата публикации:22.12.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1762
 
Ключевые слова:
Таможня Граница Беларусь-Латвия Автоперевозки Транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме