https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Баланс інтарэсаў


Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" і яе шматгадовы партнёр, замежнае прыватнае прадпрыемства "Брытыш-Амерыкан Табака", рэалізавалі новы інвестыцыйны праект коштам 11 мільёнаў еўра.

Інвестыцыі былі накіраваны на набыццё дзвюх ліній для вытворчасці цыгарэт фарматаў "Соmрасt Kіng Sіzе" і "Suреr Slіms". Кожная лінія разлічана на выпуск 6 мільёнаў цыгарэт у суткі.

На прэс-канферэнцыі з нагоды ўводу ў эксплуатацыю дзвюх новых вытворчых ліній генеральны дырэктар Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" Юрый Чарнышоў зазначыў, што гэта вынік плённага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з кампаніяй "Брытыш-Амерыкан Табака" ў Беларусі. Новае абсталяванне дазволіць максімальна задаволіць патрэбы ўнутранага і знешняга рынку ў якаснай, запатрабаванай прадукцыі, а таксама забяспечыць значны прырост падатковых плацяжоў у бюджэт.

Узважаная палітыка дзяржавы дапамагае рэалізоўваць праекты па мадэрнізацыі і імпартазамяшчэнні з прыцягненнем замежных інвестыцый, лічыць дырэктар замежнага прыватнага прадпрыемства "Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані" Павел Бачароў:

— Прымаючы рашэнне аб інвесціраванні ў гэтыя лініі, мы ведалі, што адбываецца лібералізацыя цэнаўтварэння ў тытунёвай індустрыі. Падтрымліваем гэта, а таксама ўвядзенне такога паняцця, як "максімальна рыначная цана". Мінулы год паказаў, што ніякіх сюрпрызаў не адбылося, рынак на гэта адрэагаваў нармальна. Гэта было правільнае рашэнне, якое дазваляе індустрыі ўстойліва развівацца.

Супрацоўніцтва кампаніі "Брытыш-Амерыкан Табака" з Гродзенскай тытунёвай фабрыкай "Нёман" і надалей будзе развівацца на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства, балансу інтарэсаў дзяржавы і бізнэсу.

Барыс Пракопчык
Звязда, 23 сакавіка 2013

 
Дата публикации:23.03.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1876
 
Ключевые слова:
Табак Гродна Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме