https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Украіна павінна знайсці магчымасці ўзаемадзеяння і з Мытным саюзам, і з ЕС, мяркуе кіраўнік украінскага ўрада Мікалай Азараў


Украінскі прэм`ер падкрэсліў, што супрацьпастаўленне імкнення Украіны ў ЕС супрацоўніцтву краіны з МС з`яўляецца штучным.
Ён зазначыў, што з Мытным саюзам ва Украіны ў мінулым былі адзіныя эканамічная, транспартная, энергетычная і іншыя сістэмы, і хоць яшчэ некалькі гадоў таму такога аб`яднання, як МС, не было, сёння Украіна павінна гэта ўлічваць.

"Мы павінны гэтыя рэаліі ўлічваць і знайсці магчымасць з імі працаваць. Менавіта з гэтым звязаныя нашы перамовы з расійскімі партнёрамі, беларускімі, партнёрамі з Казахстана. Мы павінны знайсці магчымасць узаемадзеяння з Мытным саюзам, з тым каб у нас не было праблем, якія зараз узнікаюць", — цытуе Азарава РІА Новости. Прэм`ер-міністр зазначыў, што Украіна таксама павінна знайсці ўзаемадзеянне з ЕС для развіцця сваёй эканомікі.

Масква прапаноўвае Кіеву ўвайсці ў Мытны саюз, абяцаючы ўзамен энерганосьбіты па льготных цэнах. У адказ украінскае кіраўніцтва прапаноўвала супрацоўніцтва з МС у фармаце "3+1" (Расія, Беларусь і Казахстан плюс Украіна). Разам з тым Кіеў мае намер стварыць зону свабоднага гандлю з ЕС. У 2013 годзе Украіна плануе падпісаць з Еўрасаюзам пагадненне аб асацыяцыі, часткай якога з`яўляецца палажэнне аб зоне свабоднага гандлю. У снежні ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч заявіў, што Украіна будзе паступова далучацца да правілаў Мытнага саюза.

БелаПАН
Мінск 16 снежня 2012
 
Дата публикации:16.12.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1707
 
Ключевые слова:
Украина-ТС Свободная торговля Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме