https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка і Макей абмеркавалі шляхі далейшай актывізацыі працы з Захадам


Перспектывы ўзаемаадносін Беларусі з Еўрасаюзам і ЗША абмяркоўваліся 29 студзеня на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.
Кіраўнік дзяржавы "ўзгадніў шэраг прапаноў МЗС Беларусі, скіраваных на далейшую актывізацыю працы з еўрапейскімі партнёрамі", паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Кантакты кіраўніка беларускага МЗС з прадстаўнікамі Еўропы актывізаваліся ў канцы 2012 года.

17 снежня Макей прыняў дырэктара дэпартамента Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунара Віганда. У той жа дзень ён правёў тэлефонную гутарку са сваім чэшскім калегам Карэлам Шварцэнбергам. Праз некалькі дзён кіраўнік МЗС Беларусі па чарзе сустрэўся з пасламі Фінляндыі, Эстоніі і Вялікабрытаніі.

14—15 студзеня Мінск наведала дэлегацыя Савета Еўропы на чале з кіраўніком кабінета генеральнага сакратара СЕ Б`ёрнам Берге, з якім таксама сустракаўся Макей.

18 студзеня кіраўнік МЗС правёў у Мінску рабочую сустрэчу з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў дзяржаў — членаў Еўрапейскага саюза, Ватыкана, ЗША і Швейцарыі. Падчас гутаркі "абмеркавана шырокае кола пытанняў, якія датычацца стану і перспектыў развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін у шматбаковым і двухбаковым фарматах", паведаміла прэс-служба МЗС.

У той жа дзень у Мінску прайшлі кансультацыі па праблематыцы Усходняга партнёрства паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Літвы. З літоўскага боку ў іх удзельнічалі дырэктар дэпартамента Усходняга суседства Эдмінас Багдонас (былы пасол Літвы ў Беларусі) і пасол па асобных даручэннях Вайдотас Вярба. "Падчас кансультацый бакі абмеркавалі пытанні развіцця сумеснай ініцыятывы Еўрапейскага саюза і краін — суседзяў ЕС "Усходняе партнёрства", уключаючы падрыхтоўку да вільнюскага саміту УП у лістападзе 2013 года ў кантэксце будучага старшынства Літвы ў Еўрапейскім саюзе", — гаварылася ў прэс-рэлізе беларускага МЗС.

Саветнік прэзідэнта Літвы па замежных справах Ёвіта Нелюпшэне 18 студзеня заявіла, што на саміт Усходняга партнёрства ў літоўскую сталіцу прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЕС, літоўскі бок запрашаць не мае намеру.

Цяпер пад візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС падпадаюць 243 беларускія чыноўнікі, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Макей. Прадстаўнікі Еўрасаюза неаднаразова заяўлялі, што гатовы перагледзець сваё рашэнне аб санкцыях у выпадку вызвалення і рэабілітацыі беларускіх палітзняволеных.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 29 студзеня 2013
 
Дата публикации:29.01.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1760
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Восточное партнёрство Санкции Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме