https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тарыфы на транспарціроўку нафты па магістральных трубаправодах Беларусі вырастуць з 1 лютага


Гэта прадугледжана пастановамі Міністэрства эканомікі нумары 5 і 6 ад 14 студзеня 2013 года, якія афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі з 1 лютага павышаюцца тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па сістэме магістральных трубаправодаў адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба" па тэрыторыі рэспублікі.

Як паведамілі ў Мінэканомікі, тарыфы на транспарціроўку нафты па магістральных нафтаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, за яе межы, а таксама транспарціроўку імпартуемай нафты для мэт перапрацоўкі, устаноўленыя ў расійскіх рублях (без падатку на дабаўленую вартасць), павялічаны на 9,7 працэнта.

Так, згодна з пастановай нумар 5, тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба", размешчаных на тэрыторыі краіны па напрамку Унеча (Высокае) - Адамава Застава павялічаны да 196,6 расійскага рубля за 1 тону; па напрамку Унеча - Броды - да 84,45 расійскага рубля; па напрамку Невель (Вялікія Лукі) - Полацк - Высокае - да 24,5 расійскага рубля за 1 тону (тарыф на паслугі па прыёму і транспарціроўцы нафты для далейшага замяшчэння па напрамках - Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, Венгрыя, Украіна).

Пастановай нумар 6 устанаўліваюцца тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па сістэме магістральных трубаправодаў названых адкрытых акцыянерных таварыстваў пры ажыццяўленні разлікаў у беларускіх рублях, а таксама ў замежнай валюце ў выпадках, прадугледжаных беларускім заканадаўствам.

Так, пры ажыццяўленні разлікаў у беларускіх рублях, уводзяцца наступныя тарыфы: на транспарціроўку па напрамку Рэчыца - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" - Br3 415 за 1 тону; па напрамку Рэчыца - Адамава Застава - Br42 744; тарыф па напрамку Рэчыца - лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя Мазыр - Br2 918; па напрамку Броды - Мазыр (ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод") - Br4 097 за 1 тону.

Пры ажыццяўленні разлікаў у замежнай валюце з 1 лютага будуць дзейнічаць наступныя тарыфы: за транспарціроўку па напрамку Невель - Полацк (ААТ "Нафтан") - 23,86 расійскага рубля за 1 тону; па напрамку Унеча - Полацк (ААТ "Нафтан") - 91,56 расійскага рубля; па напрамку Невель - Полацк - Унеча (ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод") - 20,63 расійскага рубля (тарыф на паслугі па прыёме і транспарціроўцы нафты для далейшага яе замяшчэння па названым маршрутным напрамку); тарыф па напрамку Унеча - Мазыр (ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод") складзе 41,91 расійскага рубля; па напрамку Броды - Мазыр (ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод") - 14,32 расійскага рубля за 1 тону.

29 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.01.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1657
 
Ключевые слова:
Нефтепереработка Транзит Тарифы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме