https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Міністэрства замежных спраў Беларусі ў 2013 годзе будзе знешнеэканамічная


Аб гэтым Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 29 студзеня далажыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка папрасіў далажыць аб тых праблемах, якія існуюць у Міністэрстве. "Мінула нямала часу пасля назначэння вас міністрам замежных спраў. Лічу, што тыя праблемы, якія існуюць у МЗС, ужо відаць. Я хацеў бы, каб вы іх хаця б схематычна абазначылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу на адносіны Беларусі з партнёрамі на Захадзе і Усходзе. "Што ў нас адбываецца на восі Усход-Захад? Мяне цікавіць больш заходняя праблематыка, тым не менш напярэдадні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, магчыма, ёсць пытанні і на ўсходнім напрамку ў плане АЭП і Расійскай Федэрацыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту было даложана аб планах работы Міністэрства замежных спраў у бягучым годзе і на бліжэйшую перспектыву, сфарміраваных з улікам установак кіраўніка дзяржавы.

Беларускім знешнепалітычным ведамствам зацверджаны заданні загранустановам па забеспячэнню экспарту, інвестыцый у Беларусь, узгодненыя з галінамі і рэгіёнамі. Паводле слоў міністра, заданні вельмі напружаныя, і МЗС прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб іх выканаць. Практычна дзве трэці ўсіх мерапрыемстваў і ўсёй увагі ў рабоце міністэрства будзе ўдзелена прыярытэтнаму напрамку - знешнеэканамічнай дзейнасці.

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ўсе прагнозныя паказчыкі павінны быць безумоўна выкананы. Аляксандр Лукашэнка мае намер летам гэтага года сустрэцца з кіраўнікамі загранустаноў Беларусі, пракантраляваць, як выконваюцца гэтыя прагнозныя паказчыкі, і паставіць задачы на перспектыву.

Закраналася пытанне перспектывы ўзаемаадносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам, Злучанымі Штатамі Амерыкі. Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў шэраг прапаноў МЗС Беларусі, накіраваных на далейшую актывізацыю работы з еўрапейскімі партнёрамі.

Акрамя таго, былі абмеркаваны прапановы па некаторых кадравых пытаннях, у цэлым падтрыманыя Прэзідэнтам.

29 студзеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.01.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:2042
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме