Паводле звестак БВФБ, першапачатковы попыт на долары склаў 56 млн. 375 тыс., прапанова — 49 млн. 279 тыс., аб`ём таргоў, у якіх браў удзел 31 банк, — 55 млн. 565 тыс.
Попыт на еўра склаў 20 млн. 461 тыс., прапанова — 16 млн. 641 тыс., аб`ём здзелак — 18 млн. 655 тыс. У таргах бралі ўдзел 29 банкаў.
Попыт на расійскія рублі склаў 1 млрд. 116 млн. 34 тыс., прапанова — 959 млн. 731 тыс., аб`ём здзелак — 990 млн. 151 тыс. У таргах бралі ўдзел 29 банкаў.
Адбыліся таксама таргі польскім злотым (курс застаўся на адзнацы 2.780 рублёў), японскай іенай (95,5), латвійскім латам (16.300), літоўскім літам (3.300), казахстанскім тэнге (57,20), швейцарскім франкам (9.260) і брытанскім фунтам стэрлінгаў (знізіўся з 13.800 да 13.720).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2013