"Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыту стэнд-бай МВФ ажыццявіла 14 студзеня шостае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 64,7 млн. СДР (эквівалентна $99 млн.). Гэта першы ў бягучым годзе плацеж Беларусі па доўгу МВФ.
На працягу 2013 года Беларусь павінна пагасіць доўг перад МВФ (з улікам працэнтаў) у суме $1,63 млрд.,што з`яўляецца найбольшай часткай атрыманага ў перыяд са студзеня 2009 года па красавік 2010 года крэдыту стэнд-бай. Плацяжы будуць праводзіцца па графіку.
Мінфін у гэтым годзе будзе ажыццяўляць выплату даўгоў і іншым крэдыторам. Плацяжы па знешняму доўгу Беларусі ў 2013 годзе складуць $3,1 млрд.
14 студзеня 2103, Мінск
БЕЛТА