https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь і Венгрыя ўзгаднілі квоты дазволаў на міжнародныя аўтаперавозкі


Пасяджэнне беларуска-венгерскай змешанай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах адбылося 8—9 кастрычніка ў Будапешце.
Бакі абмяняліся інфармацыяй аб колькасці выкарыстаных перавозчыкамі дазволаў у 2011—2012 гадах. Беларуская дэлегацыя прапанавала павялічыць квоту дазволаў на гэты год. Пасля абмеркавання гэтага пытання канчатковы кантынгент на 2012 год быў узгоднены. З улікам узаемавыгаднага павелічэння колькасці ўніверсальных дазволаў, якія даюць права для двухбаковага і транзітнага праезду, была вызначана папярэдняя квота на наступны год.

Падчас перамоў венгерскі бок прапанаваў з 2013 года павысіць экалагічны стандарт аўтатранспартных сродкаў, што выкарыстоўваюцца пры перавозках, да Еўра-3 і вышэй.

Была таксама адзначана дынаміка росту ў ажыццяўленні нерэгулярных пасажырскіх перавозак, што станоўча ўплывае на развіццё турыстычных адносін дзвюх краін. Бакі вызначылі канчатковы кантынгент дазволаў на нерэгулярныя пасажырскія перавозкі на 2012 год і папярэдні — на 2013 год.

Дэлегацыі абмеркавалі ход выканання некаторых артыкулаў дзейнага паміж дзвюма краінамі пагаднення аб аўтамабільнымі транспарце, візавыя пытанні.

Чакаецца, што чарговае пасяджэнне змешанай камісіі па пытаннях міжнароднага аўтамабільнага транспарту пройдзе ў 2013 годзе ў Мінску.

Кіраўніком беларускай дэлегацыі выступіў начальнік упраўлення аўтамабільнага, гарадскога электрычнага транспарту і метрапалітэна Міністэрства транспарту і камунікацый Юрый Каравайкін, венгерскай — намеснік дырэктара дэпартамента аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту Міністэрства нацыянальнага развіцця Андраш Секей.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 кастрычніка 2012
 
Дата публикации:21.10.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1645
 
Ключевые слова:
Беларусь-Венгрия Автоперевозки Транспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме