https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"ВЭБ" ухваліў выдзяленне крэдыту на фінансаванне авансавых плацяжоў па праекце будаўніцтва беларускай АЭС


Расійскі "Внешэканомбанк" ("ВЭБ") ухваліў заяўку Міністэрства фінансаў Беларусі на выдзяленне крэдыту тэрмінам на 10 гадоў і аб`ёмам да 500 млн. долараў на фінансаванне авансавых плацяжоў па праекце будаўніцтва беларускай АЭС.
У інтэрв`ю РІА Новости намеснік старшыні "ВЭБ" Аляксандр Іваноў нагадаў, што ў лістападзе 2011 года ўрады Расіі і Беларусі падпісалі пагадненне аб выдзяленні дзяржаўнага экспартнага крэдыту ў аб`ёме да 10 млрд. долараў для будаўніцтва атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі. Па гэтым пагадненні "ВЭБ" выступае агентам Мінфіна РФ.

"Адначасова Мінфін Беларусі запытаў у "Внешэканомбанку" крэдыт на фінансаванне авансавых плацяжоў па гэтым праекце — да 500 млн. долараў тэрмінам да 10 гадоў. Мы разгледзелі крэдытную заяўку і, улічваючы вялікую значнасць гэтага праекта для Расіі, прынялі станоўчае рашэнне. Схема выглядае наступным чынам: мы фінансуем здзелку разам з "Росэксімбанкам". Доля "ВЭБа" складае 460 млн. долараў, "Росэксімбанка" — 40 млн. долараў", — паведаміў Іваноў.

Паводле яго слоў, даччыны "Росэксімбанк" дасць дзяржгарантыю як забеспячэнне па гэтым крэдыце. Разлікі па крэдыце і маніторынг праекта будзе ажыццяўляць беларуская "дачка" "ВЭБа" — банк "БелЗЭБ".

Будаваць АЭС у Беларусі плануецца па расійскім праекце "АЭС-2006". Станцыя, якая размесіцца на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці, будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Першы блок АЭС плануецца ўвесці ў строй у 2017 годзе, другі — у 2018-м.

Міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі прадугледжвае выдзяленне Беларусі дзяржаўнага крэдыту для будаўніцтва АЭС тэрмінам на 25 гадоў і аб`ёмам да 10 мільярдаў долараў. Крэдыт выдаецца для фінансавання 90% кошту кожнага дагавору паміж расійскім "Атамбудэкспартам" і беларускай Дырэкцыяй будаўніцтва АЭС на пастаўку тавараў, выкананне работ і аказанне паслуг па будаўніцтве двух энергаблокаў станцыі. Выкарыстанне крэдытных сродкаў будзе ажыццяўляцца па меры падпісання дагавораў.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2012
 
Дата публикации:13.12.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1583
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Беларусь-Россия Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме