https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінфін ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да "Белзнешпрамсэрвісу" па падазрэнні ў пастаўках узбраенняў у Сірыю


Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненні да дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Белзнешпрамсэрвіс" па падазрэнні ў пастаўках узбраенняў у Сірыю.
У прэс-рэлізе Мінфіна ЗША ўказваецца, што "Белзнешпрамсэрвіс" падвергнуты санкцыям за свае сувязі з Бюро армейскага забеспячэння, якое ўваходзіць у структуру Міністэрства абароны Сірыі і займаецца закупкамі звычайных узбраенняў, у тым ліку ракетнай тэхнікі. Паводле даных ЗША, "у сакавіку 2011 года Бюро армейскага забеспячэння рыхтавалася атрымаць ад "Белзнешпрамсэрвісу" дэтанатары для авіябомбаў".

"Авіябомбы выкарыстоўваліся ўзброенымі сіламі Сірыі апошні раз у ліпені 2012 года пры бамбардзіроўках Алепа, якія былі часткай скаардынаваных дзеянняў урадавых войскаў па запалохванні сіл апазіцыі", — паведаміў Мінфін ЗША.

"Распачатыя намі захады закліканы спыніць паток зброі і сістэм сувязі кіруючаму рэжыму Сірыі, а таксама прадухіліць іх выкарыстанне супраць насельніцтва Сірыі", — заявіў намеснік міністра фінансаў ЗША па пытаннях барацьбы з тэрарызмам і фінансавай разведцы Дэвід Коэн.

Увядзенне такіх санкцый азначае, што замежная кампанія не зможа мець ніякіх спраў з амерыканскімі ўрадавымі ці прыватнымі структурамі, а яе рахункі ў банках ЗША (калі такія ёсць) будуць замарожаны.

"Белзнешпрамсэрвіс" — дзяржаўнае экспартна-імпартнае прадпрыемства, якое прапаноўвае ўвесь спектр паслуг па распрацоўцы, вытворчасці, мадэрнізацыі, рамонце, рэалізацыі ўзбраення, ваеннай тэхнікі, ваенна-тэхнічнай маёмасці, іх камплектуючых элементаў, спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання і матэрыялаў.

У інтарэсах замежных замоўцаў і інвестараў "Белзнешпрамсэрвіс" прапаноўвае паслугі беларускага навуковага і вытворчага патэнцыялу, новыя тэхналогіі вытворчасці і аднаўлення дэталяў, перадавыя метады дыягностыкі і рамонту, сучасныя варыянты мадэрнізацыі, а таксама стварэнне сумесных вытворчасцяў.

БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2012
 
Дата публикации:20.09.2012
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:2096
 
Ключевые слова:
Экпорт Вооружение Санкции США Сирия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме