Як паведамляе BNS, фінансаванне Еўрасаюзам праекта закрыцця станцыі будзе спынена праз чатыры гады. Гэта прадугледжана праектам бюджэту ЕС на найбліжэйшую сямігодку.
Запланаваная сума — утрая меншая, чым прасіла Літва (770 млн. еўра).
У Бруселі зазначаюць, што змяніць дакументы будзе надзвычай цяжка. Прадстаўнікі ўрада Літвы не раз казалі, што такой сумы на закрыццё ІАЭС не хапае, а на свае сродкі краіна гэтага не ў стане зрабіць, зазначае BNS. Аднак канчатковае рашэнне будзе залежаць ад кіраўнікоў Еўрасаюза, якія праз тыдзень збяруцца ў Бруселі для абмеркавання бюджэту ЕС.
Раней Літве было выдзелена 1,37 млрд. еўра.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2012